sobie

1. сабе;

czego Pan sobie życzy? — што жадаеце?;

mieć co na sobie — быць апранутым у што;

mówić o sobie — казаць пра сябе;

nie mam przy sobie pieniędzy — у мяне няма пры сабе (з сабой) грошай;

2. адно адному;

patrzeć sobie w oczy — глядзець у вочы адно аднаму;

idź sobie! — ідзі сабе!; ідзі адсюль!;

ręce przy sobie! — рукі прэч!; не чапаць!; рукі!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dwór, dworu

м.

1. двор;

bawić się na dworze — гуляць ў двары, на вуліцы (не ў памяшканні);

wyjść na dwór — выйсці на двор; выйсці [на вуліцу];

dwór królewski — каралеўскі двор;

dama dworu — прыдворная дама;

2. памешчыцкі дом; двор, маёнтак;

3. двор (пляцоўка каля дома);

4. двор (пра надвор’е);

jak tam na dworze? — як там на дварэ?; якое надвор’е?;

fora ze dwora! — прэч пайшоў!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ву́да1 ’ляжка’ (КЭС, навагр.), вуды (экспр.) ’ногі’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 133, нясвіж., дзятл.). Ст.-бел. вуда, удъ ’частка цела’ (усе прыклады, за выключэннем аднаго, у евангельскіх тэкстах) (КГСБМ). Рус. уд ’тс’ (прыклады ў Даля таксама з евангельскіх тэкстаў), ст.-рус. оудъ ’член; кавалак’, оудо н. р., мн. л. оудеса ’тс’, ст.-слав. оудъ ’частка цела’, польск. ud, udo ’частка цела, галоўным чынам нага ад бядра да калена’, чэш., славац. úd ’частка цела’, балг. уд, серб.-харв. у̑д, славен. у́д ’тс’. Прасл. udъ. Задавальняючай этымалогіі слова няма. Мяркуецца, што гэта — утварэнне ад і.-е. *au‑прэч’ і кораня *dh(ē)‑ ’што-небудзь аддзеленае’ (Голуб-Копечны, 400) або ўтварэнне з прыстаўкай u‑ ад старажытнага кораня ў ступені рэдукцыі ‑dъ < і.-е. *dh(ē)‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 236). Няпэўна Младэнаў (649), які звязваў уд з уз‑да, об‑уть. Якабсон (LJSLP, 1/2, 1959, 273) падтрымлівае старую этымалогію Гараева (385) аб тым, што уд нельга аддзяліць ад рус. у́дить ’спець, набракаць’ і ад вымя (< *ūd‑men). Іншыя этымалогіі і літ. гл. Фасмер, 4, 148. У сучасных беларускіх гаворках вуда, калі меркаваць па адсутнасці жывых прыкладаў на ўсходнеславянскай тэрыторыі, а таксама па тэрыторыі распаўсюджвання і значэння слова, з’яўляецца, відавочна, запазычаннем з польск. udo ’частка нагі ад бядра да калена’.

Ву́да2 (БРС, Нас., Шат., Бяльк.), вуда́ (Гарэц., Касп.), ву́дка (Крыв.). Рус. уда́, у́дочка, укр. ву́дка, ст.-рус. оуда, ц.-слав. ѫда, ѫдица, балг. въдица (Младэнаў, 94), серб.-харв. у̏дица, славен. ȯdica, чэш. udice, польск. węda, wędka, в.-луж. wuda, н.-луж. uda. Найчасцей тлумачаць з прыстаўкі *an‑ або *on‑ і і.-е. кораня dhē‑, гэта значыць ’тое, што прыкладзена’. Роднаснымі лічаць лат. uodne ’планка, на якой стаіць санны кузаў’, ẽndas ’частка сялянскіх саней’; параўн. таксама літ. iñdas ’сасуд’, славен. nâda ’падстаўка’. Гл. Траўтман, 48; Махэк₂, 666; Фасмер, 4, 148. Менш верагоднай з’яўляецца версія Мейе, Études, 320, які лічыць зыходным *onkda і параўноўвае яго са ст.-інд. aṅkáḥ ’гак’, грэч. ὄγκος ’тс’, лат. uncus ’сагнуты’. Іншую літ-ру гл. у Фасмера (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па1 — прыіменная прыстаўка. Вытворныя з гэтай прыстаўкай маюць значэнне ’прадмет, падобны да таго, што названа ўтваральным словам, але які не з’яўляецца ім у поўнай меры’ (Сцяцко, Белар. словаўтв., 227), параўн. пазара́нак, паве́ка, па́сын і г. д. У канфіксальных утварэннях магчымы і іншыя значэнні: ’месца, прастора, дзе было тое, што названа ўтваральным словам’, ’меншая мера праяўлення з’яў, якія названы ва ўтваральным слове’ і г. д. (гл. Сцяцко, там жа, 241 і наст.). Агульнаслав., параўн. рус., укр. па‑, ст.-слав. па‑, польск., чэш., славац. pa‑, серб.-харв. па̏‑ і г. д. (гл. Мейе, Études, 161). Прасл. pa‑; у дзеясловах ёй адпаведнае po‑, суадносна як і pra‑ : pro‑, par‑ : por‑. Аналагічная дваістасць у балт. мовах: літ. po‑ (у імёнах), pa‑ (у дзеясловах), ст.-прус. pa : pa; у авесц. pa : pa (гл. Траўтман, 203; Фасмер, 3, 181; ESSJ, 1, 160 і наст.). Параўноўваецца са ст.-прус. pa : pa ’под, пасля, суадносна’, літ. po ’пасля, под’, авесц. pa‑, pa‑ і г. д., (Траўтман, BSW, 203; Фасмер, 3, 181; у Фасмера гл. і інш. літ-ру).

Па2 (прасл. po, pa‑). Прыназоўнік і прыстаўка. Агульнаславянскае, параўн. рус. по, польск. po, балг. по і г. д. Іншая ступень вакалізму прыстаўкі: pa‑ — у імёнах. Адпаведнікі ў іншых і.-е. мовах: літ. pa‑, іменны прэфікс pó‑, лат. pa, ст.-прус. pa‑, po‑, лац. po‑ ў positus ’які пастаўлены’, pōnō ’стаўлю, кладу’, алб. pa ’без, зноў’, хец. ’туды’ (Траўтман, 203; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1), грэч. έπᾱ ’ад’, ст.-інд. ā́paпрэч’. З прычыны поліфункцыянальнасці і вялікага семантычнага аб’ёму слав. po ўзводзіцца часткова і да і.-е. *pos, якое прадстаўлена ў літ. pas ’пры, у’, pãstaras ’апошні’, ст.-інд. pacca ’ззаду, следам, пазней’, лац. post ’потым’ (Мейе, Études, 155; Уленбек, 167). Гл. таксама Фасмер, 3, 292 і наст.; ESSJ, 1, 178 і наст.

Па3 ’асобная фігура ў танцы’ (ТСБМ). З франц. pas ’крок’, відавочна, праз рус. па ’тс’ (Параўн. Крукоўскі, Уплыў, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

off1 [ɒf] adv.

1. : паказвае на адлегласць, аддаленне ў прасторы і часе;

5 miles off за пяць міль адсю́ль;

off you go! прэч!; вон!; выбіра́йцеся адгэ́туль!;

Winter is still two months off. Да зімы яшчэ два месяцы;

The children ran off. Дзеці пабеглі.

2. : паказвае на пазбаўленне ад чаго-н.;

with his hat off без капелюша́;

pay off the debt вы́плаціць доўг;

Hats off! Шапкі далоў!;

He is going to have his beard off. Ён збіраецца згаліць бараду.

3. : паказвае на выключэнне прыбора ці механізма;

switch off the light выключа́ць святло́

4. :паказвае на завяршэнне, спыненне, адмену чаго-н.;

a day off выхадны́ (дзень);

He was off sick. Ён не быў на працы з-за хваробы;

break off work перапыні́ць пра́цу;

The concert is off. Канцэрт адмянілі.

5. : паказвае на забяспечанасць чым-н., у тым ліку матэрыяльнымі сродкамі

be badly/well off for smth. infml быць дрэ́нна/до́бра забяспе́чаным чым-н.;

How are we off for bread? infml Колькі ў нас хлеба?;

He’s well off. Ён забяспечаны чалавек.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

droga

drog|a

ж.

1. дарога; шлях;

~a bita — шаша;

~a polna — прасёлкавая дарога; прасёлак;

~a boczna — бакавая дарога;

~a dojazdowa — пад’язны пуць; пад’язная дарога;

~a główna — галоўная дарога;

~a wodna — водны шлях;

~ą lotniczą (morską) — паветраным (марскім) шляхам;

2. шлях; спосаб; парадак;

~ą służbową (urzędową) — службовым шляхам (службовым парадкам);

na drodze sądowej — у судовым парадку; праз суд;

~ą pokojową — мірным шляхам;

być na dobrej (złej) drodze — быць на слушным (няслушным) шляху;

stanąć komu na drodze — стаць у каго на дарозе; стаць упоперак дарогі;

~a rozwoju — шлях развіцця;

~a żeglowna — фарватэр;

krętymi ~ami — абходнымі (кружнымі) дарогамі;

~i oddechowe — дыхальныя шляхі;

~ą radiową — па радыё;

na drodze do ... — на шляху да ...;

w drodze powrotnej — на зваротным шляху; вяртаючыся назад;

nie znaleźć do kogo ~i — не магчы паразумецца з кім;

~a krzyżowa рэл. крыжовы шлях;

~a mleczna астр. Млечны шлях; Птушыная дарога;

swoją ~ą — аднак; аднак жа; сваім парадкам;

w drodze wyjątku — як выключэнне;

w drodze — у дарозе;

na drodze — на дарозе;

z ~i! — прэч з дарогі!; прэч!;

~a wolna! — шлях вольны!;

szczęśliwej ~i! — шчаслівай дарогі!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чорт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Паводле забабонных уяўленняў — злы дух, які мае выгляд істоты, пакрытай чорнай поўсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д’ябал. Хто супроць нас? Прэч з дарогі! Бачыш нашу грамаду? Мы [камсамольцы] саб’ём і чорту рогі, Богу вырвем бараду. Крапіва. Хацеў чорт балота запаліць, але гарэць не хоча. Прыказка.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Стойце, чэрці! — зноў крыкнулі салдаты. Маўр. [Афіцэр] гнеўна крыкнуў старому: — Ты, стары чорт... Табе хлеб даю, што ты робіш? Лынькоў. [Камандзір:] — А ты [Рома], чорт, не зяваў бы на сонцы, а сеў ды чытаў. Брыль. // Разм. Ужываецца як пабочнае слова і ў значэнні выклічніка для выражэння прыкрасці, незадаволенасці, раззлаванасці. [Апанас:] — От чорт! Акурат такі самы, як Параска. Чарнышэвіч. [Боткін:] — Прыязджаю — пляменнікі скігочуць... От чорт! Ламі цяпер галаву, як вярнуць.. [цётку] з дарогі. М. Ткачоў.

3. перан. Разм. Пра каго‑н. вельмі спрытнага, смелага, дужага і пад. Прыборны засмяяўся. — Вось чэрці, гэтыя жаўноўцы. Хвіліны супакою фрыцам не даюць. Шамякін. Васіль Гайдук, цябе мы, чорт, усе, Гарачы палкавы наш агітатар, Прамоў і песень баявых аматар, Любілі ў прыфрантавой паласе. Панчанка.

•••

Аддаць (прадаць) чорту душу гл. аддаць.

Адзін чорт — тое, што і адна трасца (гл. трасца).

Да чорта — пра вялікую колькасць, мноства каго‑, чаго‑н.

Куды яго чэрці ўхапілі — куды ён дзеўся, знік.

К чорту — а) на кавалкі, ушчэнт. А потым, брат, калі рвануўся, — Усё к чорту — вуда і кручок, Пайшоў гуляць мой шчупачок! Колас; б) прэч, вон; выражае злосць на каго‑, што‑н., жаданне пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. К чорту касцёлы, капліцы, Цэрквы, званіцы, званы! Досыць працоўным маліцца Рэчам папоўскай маны. Крапіва.

К чорту на рогі — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.).

К чорту ў зубы — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці, лезці, трапіць і пад.).

На чорта (груб.) — навошта, дзеля чаго?

Ні богу свечка ні чорту качарга гл. свечка.

Ні к чорту (не варты) — ні на што не прыгодны.

Ніякага чорта — нічога.

(Сам) чорт галаву (нагу) зломіць — аб вялікім беспарадку дзе‑н.; пра непраходнае месца, дарогу.

Сам чорт не брат каму — пра таго, хто нічога не баіцца, ні ад кога не залежыць, якому ўсё лёгка, даступна.

Скруціць чорту рогі гл. скруціць.

Чарцям млосна (будзе, стане) гл. млосна.

Чорта лысага — абазначае поўнае адмаўленне чаго‑н. — Кінь званіць! — у абурэнні крыкнуў .. [Петрусю] а. Ціт і ціха дадаў: — Ні чорта лысага не вызваніш там. Колас.

Чортам падшыты гл. падшыты.

Чортам свістаць гл. свістаць.

Чорт ведае (хто, што, які, куды, дзе і пад.) — невядома (хто, што, які, куды, дзе і пад.).

Чорт ведае што! — а) нешта неймавернае, такое, што цяжка ўявіць; б) усё, што хочаш.

Чорт (кадук, ліха, пярун, халера) з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) — хай, няхай будзе так.

Чорт лазаты — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці. Ён [Богут] там здохне, чорт лазаты, І захлынуцца ўсе паны. Колас.

Чорт не бярэ (не возьме) — нічога не здараецца (не здарыцца), не шкодзіць (не пашкодзіць).

Чорт падаткнуў — аб якім‑н. дзеянні, якое робіцца без патрэбы, невядома для чаго.

Чорт пацягнуў каго за язык — навошта было гаварыць што‑н. (як шкадаванне з прычыны сказанага недарэчы, не па сутнасці).

Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго — пра таго, хто прыйшоў, з’явіўся не ў пару, недарэчы, не тады, калі трэба.

Чорт сеў (уссеў) на каго — пачаць нервавацца, раптоўна праявіць раздражненне, злосць.

Чорт сядзіць у кім — пра злоснага, свавольнага чалавека з дрэнным характарам.

Чорту лысаму — некаму, невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.).

Чорт што — а) нешта недарэчнае, незразумелае, што выклікае злосць, раздражненне. — Чорт што, — раптам вырвалася ў .. [Мароза], і ён хапіўся за кішэні. — Ты [Шэмет] разумееш? Вот ключ не магу знайсці. Лобан; б) вельмі многа. [Базылькевіч:] — То вы ж, пане Бірыла, чорт што збожжа прадалі! Чорны.

Чорт яго бяры — добра, няхай будзе так; згода.

Чорт яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).

Чэрці носяць каго — аб тым, хто ходзіць невядома дзе, невядома нашто.

Што за чорт! — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці.

Якога чорта — выражэнне негатыўных адносін да каго‑н., зласлівасці, незадавальнення.

Як чорт ад ладану — усімі сіламі, любымі сродкамі, імкнучыся пазбавіцца (бегчы, адмахвацца і пад.) ад каго‑, чаго‑н.

Як чорт крыжа (ладану) — вельмі, надта моцна (баяцца каго‑, чаго‑н.).

Як чорт пад крыжам — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуўшы, перамясціць убок, назад, наперад. [Карн] папляваў у далоні, глыбока капнуў рыдлёўкай старое вогнішча, адкінуў зямлю ўбок. Шамякін. // Рэзка, з сілай адштурхнуць, адвесці ад сябе каго‑, што‑н. [Лёдзя] адкінула Яўгенавы рукі, усхапілася і адышла ад акна. Карпаў. / у безас. ужыв. З усёй сілы Алег націснуў на кнопку, і яго адразу адкінула назад. Гамолка. // перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго‑н. А вайна ўсё адкінула назад, сям’ю па свеце раскідала. Кавалёў.

2. Атакаваўшы, прымусіць адступіць. Натхнёныя першай удачай, танкісты Анішчанкі кінуліся ў атаку і пасля кароткага жорсткага бою адкінулі ворага. Гурскі.

3. Не прыняць чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. Ці ж кепска ў свой мізэрны бюджэт уключыць рублёў пятнаццаць за скуру ліса.. Хто ж адкіне гэта? Шынклер. [Стафанковіч унуку:] — Я табе прынясу, .. падарую, рабі, што сабе хочаш, такія рэчы, што ніхто не адкіне. Чорны. // перан. Вызваліцца, адмовіцца ад якіх‑н. прывычак, думак, пачуццяў і пад. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. Перш за ўсё, як зусім Непатрэбную рэч, Жаль, што сэрца сціскаў мне, Адкінуў я прэч. Куляшоў.

4. Адвесці ўбок ці апусціць уніз што‑н., замацаванае адным краем. Хвошч адамкнуў куфэрак, адкінуў вечка і задаволена пацёр твар абедзвюма рукамі. Лупсякоў. // Рэзкім рухам адвярнуць, адагнуць край чаго‑н., што звісае, пакрывае. Адкінуць з грудзей коўдру. □ Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой. Даніленка. // Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу). Пан узяў рог пакручасты, Пазалочаны, блішчасты, Важна выставіў нагу, Галаву крыху адкінуў Ды расправіў грудзі, спіну І ў ражок той тру-гу-гу. Колас.

5. Зменшыць на пэўную колькасць пры адыманні; адняць. Адкінуць сем ад пятнаццаці. // Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго‑, чаго‑н. Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

6. Вярнуць чужое (знойдзенае, украдзенае і пад.); падкінуць.

7. безас. Вярнуцца (пра хваробу). Ён быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік, і яго адкінула зноў. «Работніца і сялянка».

8. Адбіць, стварыць (цень, водсвет і пад.). Электрычнае святло адкінула роўны водсвет на людскія твары. У стэпе, залітым месячным святлом, курган адкінуў густы цень.

•••

Адкінуць хвост (ногі, капыты) — захварэць, памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ręka

ręk|a

ж. рука;

z rąk do rąk — з рук у рукі;

rozkładać ręce — разводзіць рукамі;

trzymać w ~u — трымаць у руках;

mam wolną ~ę — у мяне рукі развязаныя;

dać wolną ~ę — даць свабоду дзейнасці;

wziąć co w swoje ręce — узяць што ў свае рукі;

podnieść ~ę na kogo — падняць руку на каго;

na ~ach nosić kogo — насіць каго на руках;

wypuścić z rąk okazję — прапусціць зручны момант;

~a sprawiedliwości — рука правасуддзя;

wyjść obronną ~ą — выйсці цэлым;

to mi na ~ę — гэта мне на руку;

umywać ręce — умываць рукі;

iść ~a w ~ę — ісці поплеч (поруч);

jak ~ą odjął — як рукой зняло;

do rąk własnych — асабіста;

dać ciepłą ~ę — даць шчодрай рукой;

lepszy wróbel w ~u niż sokół na sęku — лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе;

~a ~ę myje, noga nogę wspiera — рука руку мые;

z pierwszej ~i — з першых рук;

z pustymi ~oma — з пустымі рукамі;

siedzieć z założonymi ~oma — сядзець склаўшы рукі;

ręce do góry! — рукі ўгору!;

mieć związane ręce — мець звязаныя рукі;

prosić kogo o ~ę — прасіць чыёй рукі; сватацца да каго;

precz z ~ami! — рукі прэч!;

ręce przy sobie! — рукі прэч!; не чапаць!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

off

[ɔf]

1.

prep.

ад (перадае́ значэ́ньне заканчэ́ньня, адры́ву, аддале́ньня)

A button is off the coat — Гу́зік адарва́ўся ад паліта́

three kilometers off the town — тры кілямэ́тры ад го́раду

2.

adv.

(перадае́ адлу́чанасьць, адда́ленасць, спыне́ньне, сканчэ́ньне)

He took off his hat — Ён зьняў капялю́ш

to be far off — быць далёка ад

Easter is two weeks off — Вялі́кдзень за два ты́дні

Switch the light off — Вы́ключы сьвятло́

The light is off — Сьвятло́ вы́ключанае

The game was called off — Гульня́ была́ адклі́каная

an afternoon off — во́льны час папаўдні́

to pay the debt off — сплаці́ць доўг

Be off — Уцяка́й! Пайшо́ў вон!

3.

adj.

1) адлу́чаны, вы́ключаны

The electricity is off — Эле́ктрыка вы́ключаная

2) во́льны (ад пра́цы)

off hours — гадзі́ны во́льныя ад пра́цы

an off day — выхо́дны дзень

3) (перадае́ стан)

to be well off — быць замо́жным

He is badly off — Ён жыве́ ў вялі́кай няста́чы

The milk seems to be off — Выгляда́е, што малако́ сапсава́лася

4) пра́вы

the off hind leg — пра́вая за́дняя нага́

4.

interj.

(перадае́ адпрэ́чваньне)

Off with — Пайшо́ў прэч! Адыйдзі́ся!

- off and on

- off the cuff

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)