Мы́тнік ’увярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (ТСБМ). Няясна. Рус.пск.мытник болотный (ужываецца супраць ліхаманкі). Можна дапусціць сувязь з мыт3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лешкі ’каленкі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. калена. Параўн. укр.навколінки і навколішкі. Бел.колешкі і ўкр.колішкіможна разглядаць як сумесную інавацыю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасмакава́ць ’паспрабаваць на смак’ (Касп.). Да смак (гл.). Паводле тэрыторыі пашырэння (Віцебшчына) можна меркаваць аб кальцы з літ.paskanáuti ’тс’ < skõnis ’смак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
go1[gəʊ]n.infml
1. чарга́ (асабліва ў гульні);
It’s my go now. Цяпер мая чарга.
2.BrE спро́ба;
May I have a go?Можна, я паспрабую?
3.BrE эне́ргія;
Though he’s sixty, he’s full of go. Хоць яму шэсцьдзясят, ён поўны энергіі.
♦
make a go of дасягну́ць по́спеху;
on the go ве́льмі заня́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вартавы́ (КЭС, лаг.) ’вартаўнік’. Параўн. укр.вартови́й ’тс’. Можна думаць, што гэта слова ўзнікла на базе словаспалучэння (параўн. укр.вартова́ сторо́жа ’каравульная варта’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахлудава́ць, похлудовиць ’адлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па‑ і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудавацьможна супаставіць з калькай ‑дубасіць (аддубисіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склём ‘холад’ (барыс., Жд. 2). Да склець (гл.). Няяснае словаўтварэнне; гіпатэтычна тут можна меркаваць аб форме дзеяслова *скленіць, тады першапачаткова аддзеяслоўны субстантыў *склён.
The contract was terminable by either party — Кантра́кт мог быць анулява́ны хоць любы́м з бако́ў
2) абмежава́ны тэ́рмінам, тэрміно́вы
a loan terminable in 10 years — пазы́ка на 10 гадо́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БО́ЛЬЦМАНА СТАТЫ́СТЫКА,
раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм неўзаемадзейных часціц (электронаў, атамаў, малекул), што рухаюцца паводле законаў класічнай механікі.
Распрацавана ў 2-й пал. 19 ст. Дж.К.Максвелам і Л.Больцманам. Ва ўмовах цеплавой раўнавагі стан ідэальнага газу апісваецца функцыяй размеркавання 𝑓 = Cexp(-E/kT), дзе C — нарміровачная канстанта, E — поўная мех. энергія (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергія часціцы), k — Больцмана пастаянная, T — абс. тэмпература. Функцыя 𝑓 наз. размеркаваннем Максвела—Больцмана, з якога вынікае закон раўнамернага размеркавання кінетычнай энергіі па ступенях свабоды малекул: на кожную ступень свабоды прыпадае ў сярэднім энергія 1/2 kT. Больцмана статыстыкай карыстаюцца ў тых выпадках, калі квантавыя эфекты ў руху часціц можна не ўлічваць. Крытэрый яе дастасавальнасці (2ΠmkT)3/2/nh>1, дзе m — маса часціцы, n — канцэнтрацыя часціц, h — Планка пастаянная. Гэты крытэрый практычна выконваецца для малекул звычайных газаў і электронаў праводнасці ў паўправадніках. Для мікрачасціц Больцмана статыстыка недакладная і заменьваецца статыстыкай Бозе—Эйнштэйна або Фермі—Дзірака (гл.Квантавая статыстыка).
Больцмана статыстыка шырока карыстаецца ў кінетычнай тэорыі газаў, фізіцы паўправаднікоў, фізіцы плазмы, тэорыі эл. і магн. з’яў у рэчыве і інш. галінах фізікі.
функцыі, якія вызначаюць дугу (лік) па дадзеным значэнні яе трыганаметрычных функцый, што разглядаюцца на пэўных прамежках манатоннасці.
Адрозніваюць («арксінус x») — мноства функцый, адваротных да ; («арккосінус x») — да ; («арктангенс х») — да ; (арккатангенс x») — да ; («арксеканс x») да ; («арккасеканс x») — да . Функцыі і вызначаны пры , і — для ўсіх сапраўдных x, і — (2 апошнія выкарыстоўваюцца рэдка). У выніку перыядычнасці трыганаметрычных функцый для кожнай з іх існуе бесканечнае мноства адваротных функцый, гал. значэнні якіх вызначаюцца ўмовамі: -π/2 ≤ arcsin x ≤ π/2; 0 ≤ arccos x ≤ π; -π/2 ≤ arctg x ≤ π/2; 0 ≤ arsec x ≤ π; 0 ≤ arcctg x ≤ π; -π/2 ≤ arccosec x ≤ π/2. Суадносіны паміж трыганаметрычнымі функцыямі можна замяніць суадносінамі паміж адваротнымі трыганаметрычнымі функцыямі, напр., з роўнасці
вынікае, што
.