Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з па- < прасл. po‑ ’псеўда-’ (параўн. укр. па́кінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца > ’слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)