род кветкавых раслін сям. залознікавых. 7 відаў. Пашыраны ва ўмеранай вобласці Еўразіі. На Беларусі 1 від — Т. лускаваты (L. squamaria), нар. назвы грымотнік, цар-трава, вясёлка. Трапляецца вясной у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, паразітуе пераважна на каранях ляшчыны.
Шматгадовыя бесхларафільныя расліны. якія паразітуюць на каранях дрэў і кустоў. Карэнішчы крыжападобна разгалінаваныя. мясістыя, сакаўныя. Сцёблы малінава-ружаватыя, выш. да 25 см, летам адміраюць. Лісце супраціўнае, лускаватае, лілова-ружаватае. Кветкі невял., малінава-чырв., у аднабокім верхавінкавым суквецці. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РНІК (Onopordum),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Т. калючы (O. acanthium), нар. назвы чартапалох, чортавы пазуры. Трапляецца ўздоўж дарог, каля жылля, на пустках.
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 150—170 см. Сцёблы прамастойныя, голыя або павуціністыя, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце буйное, перыста-лопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовыя, радзей белыя або жоўтыя, сабраныя ў буйныя адзіночныя кошыкі. Плод — сямянка. Меданосныя, лек., дэкар. расліны, часам пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСЫ́ (Oryctolagus),
род млекакормячых атр. зайцападобных. Адзіны від — дзікі Т. (O. cuniculus). Пашыраны першапачаткова ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўд. Амерыку. Сустракаюцца на ПдЗ Украіны і ў Малдове. Жывуць у норах на адкрытых месцах з кустовай расліннасцю, утвараюць калоніі. Кормяцца травяністай расліннасцю. Ад Т. паходзяць пароды труса свойскага.
Даўж. да 44 см, маса каля 2 кг. Асн. афарбоўка карычнева-шэрая. Нараджаюць 4—9 дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ЦЕ́НЯЎ,
відтэатр. відовішча, у якім сюжэт раскрываецца пры дапамозе дынамічных кадраў-карцін, спраецыраваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі кіруюць артысты з дапамогай палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца ззаду, контражурам — на экране з’яўляецца чорна-белая ці каляровая выява. Т.ц. пашыраны ў народаў Азіі і Б.Усходу; характэрны зварот да эпасу, фальклору, традыц. захаванне сюжэтаў. Адзін са старэйшых Т.ц. — інданезійскі. Прадстаўленне вядзе адзін чалавек (даланг), які ў суправаджэнні аркестра распавядае пра падзеі, што разгортваюцца на экране. У 1937 створаны Маскоўскі Т.ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́ТНІЦА (Phalaroides),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 1 від — Ч. трыснёгападобная (P. arundinacea). Пашырана ў Паўн. паўшар’і і Паўд. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ў поймах рэк на заліўных лугах, балотах. Разнавіднасць Ч. з белапаласатым лісцем пад назвай «шаўковая трава» культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 50—200 см з доўгімі паўзучымі каранямі. Сцёблы густааблісцелыя. Лісце шырокалінейнае, па краі і ўнізе вострашурпатае. Каласкі аднакветкавыя, бледна-фіялетавыя, сабраныя ў аднабокую галінастую мяцёлку даўж. 5—20 см. Плод — зярняўка. Кармавая і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСНО́ЧНІЦА (Alliaria),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ч. чаранковая, або лекавая (A. petiolata). Трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах.
Ч. чаранковая — двухгадовая травяністая расліна выш. 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок. Ч. чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін С, насенне — да 30% алею. Харч., лек. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́КЕРСБЕРГ (Eckersberg) Крыстафер Вільхельм (2.1.1783, г. Блокраг, Данія — 22.7.1853),
дацкі жывапісец. Вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў пры АМ у Капенгагене, у 1810—13 у майстэрні Ж.Л.Давіда ў Парыжы. У 1813—16 жыў у Рыме. З 1818 праф.АМ у Капенгагене, у 1827—29 яе дырэктар. Зазнаў уплыў класіцызму. Паўплываў на развіццё дацкай нац. школы жывапісу: «Спартанскія хлопчыкі» (1812), партрэты Б.Торвальдсена (1814), «Від праз арку Калізея (1813—16), пані Шміт, сям’і Натансон (абодва 1818), «Дзяўчына з сям’і Марсман» (1820), «Карвет «Галатэя» ў буру» (1839).