1.Узяцца за што‑н. (пра двух або некалькіх асоб). Трэба было з’ехаць з гары. Гара была высокая, стромая. Сёмка з Марцінам пабраліся за аглоблі.Колас.[Надзя і Барыс] пабраліся за рукі і павольна пайшлі па агародах.М. Ткачоў.
2.Разм. Пажаніцца; стаць мужам і жонкай. Гэтую бярозу пасадзіў Андрэй, яе [Алены] чалавек, калі яны пабраліся.Мележ.
3.(1і2ас.неўжыв.). Ператварыцца ў што‑н., набыць іншы выгляд у многіх месцах. Валасы пабраліся сівізною. □ Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца.Колас.Ад сонца, ад дажджоў фанера парэпалася, пабралася парахнявымі пухірамі.Лынькоў.
4.Абл. Пайсці, выправіцца куды‑н. І я, не чакаючы, калі адыдзе цягнік, памалу пабраўся назад, у вёску.Сачанка.Са слязамі на вачах, паўз сценку, старая .. пабралася ў сенцы.Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарэ́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.Узяцца добра гарэць. Юзік кінуўся збіраць палачкі і сухія трэсачкі, каб шпарчэй разгарэўся агонь.Колас.[Муха] лапатала пад шклом, пакуль не разгарэўся кнот.Баранавых.
2. Стаць агніста-чырвоным. Белая паласа на ўсходзе пачырванела, разгарэлася.Шамякін.
3.перан. Стаць чырвоным, гарачым (ад узбуджэння, хвалявання і пад.). Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаравы] разгарэліся.Колас.
4.перан. Дайсці да стану моцнага ўзбуджэння, узрушэння, пранікнуцца якім‑н. пачуццём. — Самому табе не месца ў калгасе! — разгарэўшыся, крычала .. [Вера].Дуброўскі.[Незнаёмы:] Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне.Купала.
5.перан. Развіваючыся, узмацняючыся, дасягнуць вялікага напружання, вялікай сілы. Апетыт разгарэўся. □ Спрэчкі разгарэліся. Кожны з прысутных адстойваў свой погляд.Колас.Настрой у мяне быў цудоўны, стары мне вельмі спадабаўся, фантазія мая разгарэлася, і я пачаў маляваць будучае Асіповіч.Рамановіч.Сама што разгарэлася работа на полі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рука́в
1.в разн. знач. рука́ў, -кава́м.;
пла́тье с дли́нными рукава́ми суке́нка з до́ўгімі рукава́мі;
1. Стаць у нейкім парадку, на нейкім месцы — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пастаць у рад. □ Браты пасталі па абодва бакі, пачалі мыць рукі.Лобан.Салдаты пасталі паўкругам каля прамоўцы.Грахоўскі.З бакоў шарэнгай роўнай пасталі камяніцы...Аўрамчык.
2. Спыніцца — пра ўсіх, многіх. Убачыўшы Машу яшчэ каля сасонніку, .. [жанчыны] ўсе, як адна, пасталі і .. глядзелі на яе.Шамякін.
3. Ужываецца ў складзе выказніка ў значэнне зрабіцца кім‑н. або якім‑н. — пра ўсіх, многіх. А потым, калі .. ўсталявалася, аціхла — Радчукі зноў леснікамі пасталі.Сачанка.Вайна толькі паскідала наноснае, людзі пасталі самі сабой.Карпюк.
4.Узяцца за нейкую справу, распачаць работу ў стаячым становішчы — пра ўсіх, многіх. Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту.Чорны.
5. Утварыцца, узнікнуць у вялікай колькасці. Азёры пастануць у лагчынах за адну гадзіну — такія спорныя былі тады дажджы.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Марудна або з цяжкасцю дасягнуць якога‑н. месца. Толькі пад самую раніцу дабраўся.. [Васіль], дапоўз да ўскраіны роднай вёскі.Лынькоў.Дзе пехатою, а дзе на спадарожных машынах, дзядзька за тыдзень дабраўся з Гродна ў свае Дабрынічы.Дамашэвіч.// Капаючы, разграбаючы і пад., наблізіцца да чаго‑н., здабыць што‑н. Капцы не былі яшчэ канчаткова прыкіданы зямлёй, і дабрацца да бульбы было зусім проста.Ермаловіч.// Пашыраючыся, распаўсюджваючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. У цяньку, куды пасля ночы не паспела дабрацца сонца, траву пакрывае шараваты іней.Ляўданскі.// Дайсці пры чытанні, размове і пад. да якога‑н. месца, падзеі. Здалося Цімоху — дабраўся да «цэнтра» размовы Койніш.Шынклер.//перан. Прыкладаючы намаганні, дасягнуць разумення чаго‑н. Дабрацца да ісціны. □ [Антон з Мікітам] няхутка дабраліся да сэнсу ігры гэтых літар і слоў.Ракітны.
2.Разм. Атрымаць магчымасць узяцца за каго‑, што‑н., расправіцца з кім‑н. [Другі рыбак:] Яшчэ дабяромся мы да паноў! Не вырвуць каты з нашых рук мазольных Азёр і невадоў!Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяза́цца, звяжуся, звяжашся, звяжацца; зак.
1. Змацавацца, злучыцца адзін з адным (вяроўкай, канатам і пад.). Паднімаючыся на вяршыню, альпіністы звязаліся вяроўкай.
2. Устанавіць зносіны з кім‑, чым‑н. пры дапамозе пэўных сродкаў сувязі. Звязацца па тэлефоне з таварышам.
3. Устанавіць непасрэдныя адносіны, цесныя кантакты з кім‑, чым‑н. І цесна ў працы звязаліся горад з вёскай.Чорны.Немцы разлічвалі на тое, каб не даць атрадам аднаго раёна звязацца з атрадамі другога раёна.Казлоў.
4. Зблізіцца, завесці агульныя справы (звычайна нядобрыя). [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка, з якім звязаўся.Пташнікаў.//Разм. Уступіць у любоўную сувязь. «Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацела. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б...».М. Стральцоў.//Узяцца за якую‑н. справу (звычайна непасільную, непрыемную і пад.). — Звязацца з механікай.. Хіба ж гэта жаночая справа?Ус.
5. Злажыць, упакаваць свае рэчы ў звязкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звярну́цца, звярнуся, звернешся, звернецца; зак.
1. З’ездзіўшы, схадзіўшы куды‑н., вярнуцца назад. Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы. □ — Віцька хутка звернецца, — расцягваючы словы, загаварыў вадалаз. — Ён на матацыкле, як на самім чорце.Чыгрынаў.
2. Накіраваць сваю дзейнасць на што‑н., узяцца за што‑н. Звярнуцца да вывучэння старажытных помнікаў. □ Узброены багатым папярэднім вопытам работы ў галіне сатыры, К. Крапіва звярнуўся да сатырычнай камедыі.«ЛіМ».// Накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго‑, што‑н. Звернемся зноў да твораў Купалы і Багдановіча, у прыватнасці да вершаў «У піліпаўку» і «Ян і маці».Бярозкін.Прайшлі моўчкі. А потым Лясніцкі зноў звярнуўся да перарванай гутаркі.Шамякін.
3. Накіраваць свае словы, просьбу і пад. каму‑, чаму‑н., адрасавацца да каго‑н. з якімі‑н. словамі, просьбай і пад. — Хто мае яшчэ пытанні? — звярнулася Ліда да студэнтаў.Карпюк.[Букрэй] горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем і звярнуўся да іх з заклікам не кідаць так удала пачатай справы змагання з гвалтаўнікамі-акупантамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kupa
kup|a
ж.
1. куча;
2. купа; мноства;
wziąć sią w ~ę разм.узяцца дружна; наваліцца гуртам;
~a pieniędzy разм. куча грошай;
do ~y — да кучы;
to się nie trzyma ~y — у гэтым няма ні ладу, ні складу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)