trzy

тры;

pleść trzy po trzy — плесці праз дзесятае ў пятае; вярзці лухту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дуб, ‑а і ‑у; мн. дубы, ‑оў; м.

1. ‑а. Буйнае лісцевае дрэва сямейства букавых з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі. Стогадовы дуб. □ Сілачом стаіць Дуб разложысты, І здалёк відаць пышны верх яго. Колас.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Нарэзаць дубу. Бочка з дубу.

3. ‑а; перан. Разм. Пра высокага, моцнага чалавека. У Жарстана было сем сыноў, і чацвёра з іх такія ж дубы, як і бацька. Колас. // Пагард. Пра тупога, неразумнага чалавека. — Хоць і дуб ты, скажу табе, але заходзь, кульні з намі чарку: у мяне ж сёння вяселле — гуля-а-ем! Вышынскі.

4. ‑а. Адзін з відаў вялікіх лодак (на Дняпры, Доне). Пад поўнач Пятро Тугай закончыў рамонт дубоў, заліў смалою залапленыя месцы і вылез на паром. Краўчанка.

•••

Коркавы дуб — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, кару якога выкарыстоўваюць для вырабу коркаў і інш.

Даць дуба гл. даць.

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. паплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. папляці; зак., што.

1. і без дап. Плесці некаторы час.

2. Сплесці — пра ўсё, многае. [Мазалёк:] — Там, можа, хлеба кавалка няма, сядзяць, можа, на попеле.. Дзяцей жа, сам гаварыў, поўная хата. Пайдзі хоць лапцікі на зіму папляці... Брыль.

3. Разм. Пачаць гаварыць што‑н. без сэнсу, не думаючы. [Юльян Іванавіч] ад яды, піва і цяпла зусім раскіс, паплёў нешта несусветнае. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калу́пашак ’плецены кош на воз’ (Сцяшк.), колупушок ’кош для перавозкі бульбы’ (Мат. Гом.), ’плецены кораб на сані або воз’ (ТС). Рэгіянальная інавацыя, зах.-бел. форма, магчыма, і незалежная. Утворана метатэзай з палукашак, які, відаць, да *палукош, дзе кош‑ назва вялікага кораба на воз. Менш верагодна думаць пра сувязь палукашак з вядомым у рус. мове лукошко і лукно. Таксама нельга лічыць зыходнай разглядаемую лексему, якая магла быць аддзеяслоўным утварэннем ад калупацьплесці’, параўн. смал. колупацьплесці лапці’. Апошняе — лакальная інавацыя, параўн. бел. калупаць ’вязаць’ (карункі), утворанае на базе калупаць ’марудна вазіцца’. Адносна ўкр. бойк. параўн. колупінок і колупіток < полукіпок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intryga

intryg|a

ж. інтрыга;

knuć ~i — плесці інтрыгі;

robić ~i — інтрыгаваць; займацца інтрыгамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пля́сніца1 ’від рыбалоўнай сеткі’ (Касп.). Няяспа. Магчыма, ад плесці (гл.). Суфікс ‑іц‑а, як у іншых назвах сетак: лётнаяіца, уклеішіца; трыгубага; славац. platnica.

Пля́сніца2 ’ільдзіна, крыга’ (гом., Мат. Гом.), пяясніца ’тонкі лёд на рацэ’ (віц., Яшк.; ЛА, 2). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плот1, плу͡от, плут, пліт, плыт, плет ’агароджа вакол чаго-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’паркан’ (Нас.; ТСБМ; Варл.), ’агароджа з жэрдак, пераплеценых галлём’ (Яруш., Сцяшк. МГ, Гарэц., Шпіл., Бес., Шушк., Выг., П. С.; Зн., дыс.; ДАБМ, к. 246; Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Сл. Брэс.; івац., Жыв. НС); ’пляцень, агароджа з тонкіх кійкоў, пераплеценых лазой’ (Чуд.; Клім.; ЛА, 4), ’частакол’ (ЛА, 4); ’плот з жэрдак’ (усюды, апрача ўсх.-маг. і ўсх.-гом., ЛА, 4); плот ’застаўкі ад снежных заносаў на дарозе’ (Сцяшк. МГ), ’дубцы, галлё з якіх плятуць агароджу, кашы’ (Сцяшк. Сл., Сцяшк. МГ). Укр. пліт, рус. зах., паўд. плот, польск. płot, н.-луж. płot, в.-луж. płót, чэш., славац. plot, славен. plọ̑t, серб.-харв. пло̑т, макед. плот, балг. плет, ст.-слав. плотъ. Прасл. *plotъ ці *ploktъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 163) — гэта іменнае вытворнае з о‑вакалізмам ад дзеяслоўнай асновы *plesti > пле́сці (гл.) < і.-е. *plektō з пашыральным суф. ‑t‑ пры больш старажытным *plekō, параўн. ст.-грэч. πλέκω ’плягу’. Мяркуецца, што *plesti першапачаткова адносіўся да пляцення з гнуткіх, тонкіх атожылкаў і галінак дрэваў. Аналагічнае паходжанне ням. Wand ’сцяна’ < windenплесці’ (Мерынгер, IF, 1904–1905, 17, 139 і наст.) ці манг. хэрэм ’сцяна’ < хэрэх ’звязваць, сплятаць’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 233). Сюды ж в.-дзв. плутуваць ’пераплятаць плот лазой’ (Сл. ПЗБ).

Плот2, плыт, плытюх, плытюга́ ’хлус, балбатун, пляткар’ (Клім.; пін., Сл. Брэс., Нар. лекс.; івац., Жыв. НС). Да пле́сці (гл.). Паводле Банькоўскага (2, 607), пераход ’плесці’ > ’выдумляць, хлусіць’ — польская спецыфіка. Аднак параўн. рус. арх. плоти́ть ’хлусіць, вярзці лухту’ і фразеалагізм плести плетень ’гаварыць бязглуздзіцу’.

Плот3 ’плыт’ (Сцяшк. Сл.; ваўк., Сцяшк. МГ; вільн., астрав., Сл. ПЗБ). Да плыт1 (гл.). Сюды ж плот ’спосаб укладкі лёну і канапель для вымочвання’ (калінк., мазыр., Уладз.).

Плот4 ’кнот, зроблены з напаўспаленых акрайкаў палатна’ (Мік.). Відаць, да пле́сці (гл.), г. зн. ’сплецены з акрайкаў палатна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плець1 ’лезіва, прылада зямца, сплеценая з 8 частак, лесвіца, каб лазіць на дрэвы да борцяў’ (кіраў., Працы, 6; рэч., Маш.; слаўг., Нар. сл.; калінк., рагач., З нар. сл.; маг., усх.-гом., ЛА, 1); ’плётка, пляцёнка’ (Мат. Маг.), пле́ццю ’густа, нібы сплёўшыся’ (Юрч. СНЛ). Рус. плеть ’лезіва зямца’. Ад прасл. *pletь. Да пле́сці (гл.).

Плець2 ’палоць’ (ігн., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. pleć ’тс’ (тамсама).

Плець3 ’падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляюцца трысцінкі’ (воран., Шатал.). Да пле́сці (гл.) ад асновы *plet‑ (*pletь ’нешта сплеценае’).

Плець4 ж. р. ’плот, сплецены з лазы ці з тонкіх жэрдак’ (Федар. 7). Да прасл. *plet‑ь < і.-е. *plekʼ‑t‑ǐ‑s.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intrygować

незак.

1. інтрыгаваць;

intrygować przeciw komuплесці інтрыгі супраць каго;

2. kogoінтрыгаваць; зацікаўліваць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ка́вярза выраз кавярзні каверзацьплесці лапці’ · «кавярзні», узняць на каго «кавярзу» ’гаварыць няпраўду, апіраючыся па праўдзівыя, але перакручаныя факты’ (Нік. Напаў.). Гл. кавярзень.

*Кавярза́, къвірза ’зусім няўмелы і неахайны’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад коверзати ’няўмела рабіць і да т. п.’ Гл. кавярзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)