Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр. жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус. перм., свярдл. жумрить ’жаваць’, укр. жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж. žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж. žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв. жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен. šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е. *g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґа́ґа, за́га, за́ґа ’пякотка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. перм., ярасл., сарат., астрах. изга́га, пск. згага ’тс’, наўг. згага ’рвота’ укр. зга́га ’смага’, ’жаданне’. Пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaha, zaha, славен. (i)zgȃga, серб.-харв. zgȁga, балг. (и)зга̀га, макед. дыял. згага ’пякотка’. Ц.-слав. изгага ’пякотка’ (Міклашыч, Lex palaeosl.). Ст.-рус. изгага (1534 г). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑gēg‑ti з аблаутам: jьz‑gog‑a > jьzgaga > згага. Дзеяслоўны корань прадстаўлены ў шэрагу слоў жгаць, жэгаць, гл. жага. Фасмер, 2, 121, Скок. 653.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́рыцца ’хвалявацца’ (хойн., Мат. Гом.). Можна параўнаць з рус. дыял. формамі кожуриться ’маршчыніцца, жабіцца’ (усх., паводле Даля), валаг. ’натужвацца, напружвацца’, пск., асташ., цвяр. ’скупіцца, скнарнічаць’. Дзеяслоў ад кожура ’скура’ першапачаткова ’станавіцца падобным на лупіны’. Параўн. яшчэ рус. кожилиться, кожалиться ’намагацца, напружвацца’, ’скупіцца’, якія, магчыма, не без уплыву жалиться ’пяцца, натужвацца’, параўн. перм. кожила ’скнара’ і рус. жила ’тс’ і інш. Вышэй прыведзеныя прыклады памяншаюць надзейнасць магчымага варыянта этымалогіі, паводле якога кажурыцца ’хвалявацца’ ад журыцца ’смуткаваць’ з прэфармантам ko‑, а рус. кожилиться < жилиться аналагічным спосабам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ўваць 1 ’здрыгацца, дрыжаць (аб сале ў свінні)’ (ганц., Сл. ПЗБ), Відаць, балтызм, параўн. літ. pleventi ’дрыжаць, мірта пець’.

Пла́ўваць 2 ’плаваць’ (Сцяшк. Сл.). Да плаваць, якое з плыць. плысці (гл.). Суфікс ‑ва‑, далучаны да асновы *plav- (*pla‑vati < *plovati + *plaviti), надае дзеяслову працяглае, неабмежаванае значэнне. Прычынай такой мены асновы была ’незвычайнасць” дзеяслова плыць < прасл. *pluti, plovǫ < і.-е. *pleu̯‑tei̯, pleu̯-ō (параўн. таксама рус. перм. пла́иться ’плыць’: ст.-чэш. plvěti, pĺvu ’тс’, бел. аплавяцца ’ў дастатку, багата’) альбо ўплыў літ. pláuti ’мыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛАГО́ДСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

у Расійскай Федэрацыі. Утворана 23.9.1937. Пл. 145,7 тыс. км². Нас. 1362,4 тыс. чал. (1995), гарадскога 66%. Цэнтр — г. Волагда. Найб. гарады: Чарапавец, Сокал, Вял. Усцюг.

Прырода. Валагодская вобласць размешчана на ПнЗ Усх.-Еўрапейскай раўніны. Пераважаюць выш. 150—200 м. У зах. ч. вобласці ярка выяўлены марэнны рэльеф. На ПнЗ знаходзяцца Вепсаўскае (выш. да 304 м) і Андомскае ўзвышшы, Мягорская града, на ПдЗ — Андогская града (выш. да 299 м), у цэнтр. ч. — Валагодскае, Галіцкае, Верхняважскае ўзвышшы і шэраг град, на ПдУ — частка узв. Паўночныя Увалы. Карысныя выкапні: торф, флюсавыя вапнякі, даламіты, вогнетрывалыя гліны, кухонная соль. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -14 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. У Валагодскай вобласці больш за 2000 рэк, найб. — Сухона з прытокам Юг, Вага, Малога, Шэксна, Унжа. Азёр каля 4200, сярод іх Анежскае і Белае, Вожэ, Кубенскае, Рыбінскае і Шэкснінскае вадасховішчы. На Пн пашыраны падзолістыя, на Пд — дзярнова-падзолістыя глебы. Лясы займаюць каля ​2/3 тэрыторыі, пераважаюць хвойныя пароды. На тэр. вобласці частка Дарвінскага запаведніка.

Гаспадарка. Лен. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтацягнікі-цыстэрны, рачныя сухагрузныя цеплаходы, буксіры-штурхачы, суднавыя краны; абсталяванне для лясной, дрэваапр. і харч. прам-сці; станкі для апрацоўкі драўніны, рухавікі, падшыпнікі, электраапаратура, дэталі для с.-г. машын, рамонт буд. і дарожных машын і інш.), дрэваапр. (піламатэрыялы, зрубы, домікі садовыя, мэбля), цэлюлозна-папяровая, хім. (вытв-сць азотных угнаенняў, аміяку, салетры, лакаў і фарбаў), лёгкая (апрацоўка льновалакна, трыкат. і швейныя вырабы), рыбная і харч. (масласыраробная, кансервавая) прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, жалезабетонныя канструкцыі). Вядучыя галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля і льнаводства. Развіты птушкагадоўля і свінагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніца, ячмень) і кармавыя культуры. Пасевы бульбы і агародніны. Шырока вядомы традыцыйныя маст. промыслы: пляценне карункаў (гл. Валагодскія карункі), чарненне па серабры, маст. ткацтва, разьба і пляценне з бяросты. Па тэр. вобласці праходзяць чыг. Масква—Архангельск і Санкт-Пецярбург—Перм, аўтадарога Санкт-Пецярбург—Чарапавец—Волагда—Яраслаўль. Суднаходства па Волга-Балтыйскім водным шляху, Паўн.-Дзвінскай сістэме, па Сухоне, Волагдзе, Паўн. Дзвіне. Захаваліся ансамблі Гледзенска-Троіцкага (засн. ў 12 ст.), Міхаіла-Архангельскага (засн. ў 1212) і Спаса-Праабражэнскага (засн. ў 1422) манастыроў. Курорт — г. Тоцьма.

П.​І.​Рогач.

т. 3, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ла́хта 1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).

Ла́хта 2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́хаць 1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць 2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рхнік 1 ’адтуліна для дыму ў столі курнай хаты, якая выкарыстоўваецца ў якасці коміна’ (мін. Зял., 2, гродз. Шн., 3). Рус. пск. ве́рхник ’адтуліна ў столі ў курных хатах’; ’акенца ў адрыне’, свярдл. ’юшка ў коміне’. Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік, якое (у дадзеным выпадку) абазначае прадмет паводле яго якасці. Да ве́рхні (гл.). Параўн. вяршок 4 (гл.).

Ве́рхнік 2 ’верхні камень у жорнах’ (Інстр. III, полац., КЭС). Укр. верхня́к, рус. перм., свярдл. верхник, польск. wierzchniak, славен. vrhnják ’тс’. Беларуска-паўночнаруская ізалекса, якая ўзнікла шляхам семантычнай кандэнсацыі ад верхні камень; аналагічна ні́жнік (гл.). Да ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нія 1 ’псіхічны стан’, ’незвычайная цяга, слабасць да чаго-небудзь’ (ТСБМ). З польск. mania ’тс’ або з рус. мания (Крукоўскі, Уплыў, 88), якія з лац. mania < ст.-грэч. μανία ’шаленства’, ’захапленне, цяга’ < μαίνομαι ’шалею, вар’яцею’ (Брукнер, 322; Фасмер, 2, 569). Сюды ж манья́к, ст.-бел. маньякъ ’шалёны’, якое з с.-лац. maniacus ’тс’.

Ма́нія 2 ’здань, прывід’ (Ян.). Укр. манія́ ’тс’, рус. паўн., усх., перм. манья́ ’прывід (звычайна ў выглядзе старой кволай жанчыны)’, варон., паўд., зах. манья́к ’прывід, які з’яўляецца перад жнеямі’, тул. ’злы дух у выглядзе знічкі’. У выніку кантамінацыі мана́ (< мані́ць) і ма́нія 1. Гл. таксама маняя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)