Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паяды́нак, ‑нка, м.
Баявая сутычка двух праціўнікаў. Паядынак, відаць, быў няроўны: адна з варожых куль скасіла .. [дзядзьку].Якімовіч.Тут колісь у начной цішы Сышліся два на паядынак.Гурло.У спадчыну ад бацькі я атрымаў старога беркута з адным вокам, другое вока беркут страціў у паядынку з ваўком.Васілёнак.// У спартыўных спаборніцтвах — барацьба двух праціўнікаў. Лепшыя спартыўныя збудаванні беларускай сталіцы сталі месцамі цікавых паядынкаў.«Звязда».//перан. Наогул барацьба з кім‑, чым‑н. Свістам сініцы, хрустам ільдзінак Сцюжа з вясной пачала паядынак.Грахоўскі.Гутарка Андрэя з стар[астам] выступае як своеасаблівы паядынак, дзе зброяй праціўнікаў з яўляецца ідэалогія, светапогляд.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тор1, ‑а, м.
1. Дарога, след, пакінуты калёсамі. Брук на дарозе ляжаў няроўны, калдобісты, месцамі яго зусім неставала, і тор ад калёс зварочваў з абочыны на сярэдзіну шашы.Пташнікаў.
2.перан. Кірунак дзейнасці; шлях. На другі дзень, 1 студзеня 1919 года, хадзіў я з Юзяю абедаць на Варонюю, і жыццё ішло там сваім звычайным торам.Гарэцкі.[Сын] за чужым не цягне возам, А хоча свой пракласці тор.Колас.
тор2, ‑а, м.
Спец. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем круга каля восі, што ляжыць у яго плоскасці, але не перасякае яго.
[Лац. torus — выпукласць.]
тор3, ‑а, м.
Адзінка ціску, якая ўжываецца пры вакуумных вымярэннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rugged
[ˈrʌgɪd]
adj.
1) няро́ўны; нягла́дкі, шурпа́ты
rugged road — выбо́істая даро́га
2) мо́цны, здаро́вы; трыву́шчы
3) гру́бы, загрубе́лы
4) суво́ры
rugged times — цяжкі́я часы́
5) гру́бы, няве́тлівы
rugged manners — гру́быя мане́ры
6) непаго́дны, непаго́длівы
rugged weather — не́пагадзь f.
7) прані́зьлівы (пра гук)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр.крупа, рус.крупа, крупы ’тс’, ст.-слав.кроупа ’кроха’, серб.-харв.кру́па ’крупа’, славен.krúpa ’тс’, польск.krupa ’крупа, град’, чэш.kroupa, kroupy, славац.krúpa, krúpy, н.-луж.kšupa, kśupy, в.-луж.krupa, krupy ’тс’. Прасл.krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ.kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл.hrufa ’струп’, hrjufr ’шурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е.kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл.trupъ і truxъ (гл. труп і труха).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rough2[rʌf]adj.
1.няро́ўны; шурпа́ты;
rough hands шурпа́тыя ру́кі
2. прыблі́зны;
a rough estimate прыблі́зны каштары́с;
a rough idea прыблі́знае ўяўле́нне
3. няве́тлівы; бу́рны; разбушава́ны;
rough weather не́пагадзь;
a rough game гру́бая гульня́
4. неапрацава́ны;
rough leather нявы́рабленая ску́ра
5. чарнавы́;
a ro ugh draft эскі́з;
a rough copy чарнаві́к
6. ця́жкі, непрые́мны;
He had a rough time. Яму прыйшлося крута.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пары́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Нераўнамерны, няроўны, з раптоўнымі парывамі. Парывісты дождж то сек з усіх бакоў, то сціхаў.Няхай.І на прыжмураныя вейкі, Нібы дрыготкую расу, Парывістым світальным ветрам Я зоркі ўсе твае страсу.Бураўкін.
2. Рэзкі, імклівы. Якімка робіць парывісты рух, каб вырвацца з багны, але яна не адпускае яго...Курто.// Нераўнамерны, які час ад часу ўзмацняецца або слабне. Кожны з трох адчуваў парывістае дыханне другога. Білі здавалася, што сэрца яго вось-вось выскачыць з грудзей.Лынькоў.
3. Які лёгка захапляецца; няўрымслівы. І ўсё ж натура .. [Пётры Сергіевіча], заўсёды сквапная да ўражанняў, парывістая, памкнулася ўслед.Ліс.[Лёля] стаяла разгубленая, нібы прырасла да долу, і трывожна глядзела.. [Слаўку] ўслед. Чаго ён сёння нейкі не такі, як заўсёды: узрушаны, парывісты, разкаваты?..Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памя́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад памя́ць.
2.узнач.прым.Няроўны, нягладкі, са складкамі, маршчынамі. У лодцы сядзеў чалавек у сіняй палінялай майцы і шэрым памятым капелюшы.Шашкоў.Пазаўчора з суседняй вёскі .. [людзям] перадалі зачытаную, памятую партызанскую газету.Шамякін.// Які страціў сваю першапачатковую форму ад удару, штуршка; пашкоджаны ўмяцінамі. Пад адхонамі валяліся памятыя цыстэрны, шкілеты вагонаў.Карпаў.Там, на шырокіх дашчаных паліцах і ў вялізных плеценых карзінах, яшчэ можна было знайсці хлеб — праўда, пабіты і памяты.Якімовіч.// Прыбіты, прыгнуты, прытоптаны (аб раслінах). На тым месцы, дзе [людзі] селі на зямлю, асталася пасля іх толькі памятая трава.Чорны.//перан. Заспаны, са слядамі стомы; змораны, нясвежы (пра твар). Якаў застаў Вярбіцкага дома. Той нядаўна прачнуўся, і твар яго быў памяты і нясвежы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flutter
[ˈflʌtər]1.
v.i.
1) лапата́ць (кры́ламі); трапята́ць
the flag fluttered in the breeze — сьцяг лапата́ў на ве́тры
2) дрыжа́ць, трэ́сьціся
Her hands fluttered — У яе́ трэ́сьліся ру́кі
3) бі́цца няро́ўна, нерэгуля́рна
Her pulse fluttered — Пульс у яе́ быў няро́ўны
2.
n.
1) лапата́ньне n.
2) неспако́й -ю m. хвалява́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кру́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены, прыгатаваны шляхам скручвання. Кручаная пража. Кручаныя дубцы.
2.Разм. Хворы на шаленства (пра жывёл). Кручаны сабака.// Нясталых, несур’ёзных паводзін (пра чалавека). — І скажыце, ці не дурны, ці не кручаны хлопец. Як да вайны трэба было ў школу хадзіць ды вучыцца, дык яго за кніжку не загнаць было. А цяпер дзень і ноч чытае.Арабей.Хлопцы пакеплівалі з Макара, расказвалі такое, ад чаго Макар чырванеў, згараў ад сораму і крыўды ды кляўся, што ніколі не гляне на кручаную няверную Ядвісю.Асіпенка.
3.перан.Няроўны, неспакойны, заблытаны. — Жыццё тваё, чалавеча... Якое яно.. нейкае кручанае.Дуброўскі.
4.Разм. З няроўнымі сцёбламі, касымі слаямі (пра дрэва, драўніну). Хмызняк быў нейкі нялюдскі: каравы, кручаны, цвёрды, як жалеза.Маўр.// Кучаравы, пакручасты (пра валасы).
•••
Кручаны мячгл. мяч.
Кручаны ўдаргл. удар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)