няро́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няро́ўны няро́ўная няро́ўнае няро́ўныя
Р. няро́ўнага няро́ўнай
няро́ўнае
няро́ўнага няро́ўных
Д. няро́ўнаму няро́ўнай няро́ўнаму няро́ўным
В. няро́ўны (неадуш.)
няро́ўнага (адуш.)
няро́ўную няро́ўнае няро́ўныя (неадуш.)
няро́ўных (адуш.)
Т. няро́ўным няро́ўнай
няро́ўнаю
няро́ўным няро́ўнымі
М. няро́ўным няро́ўнай няро́ўным няро́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няро́ўны

1. в разн. знач. неро́вный;

н. брук — неро́вная мостова́я;

н. по́чырк — неро́вный по́черк;

н. гул — неро́вный гул;

н. хара́ктар — неро́вный хара́ктер;

н. стыль — неро́вный стиль;

2. (не равный по качеству, величине и т.п.) нера́вный, неодина́ковый;

~ныя сі́лы — нера́вные (неодина́ковые) си́лы;

~ная барацьба́ — нера́вная борьба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Нягладкі, з упадзінамі і ўзвышшамі. Дарога была няроўная, з каляінамі, Варавіцкі ледзь выкручваў машыну паміж імі. Лобан. Месца тут няроўнае — то высокая гара, то глыбокая нізіна. Шамякін.

2. Размешчаны не па прамой лініі; крывы. Пёрка выводзіць на паперы няроўныя радкі. Гартны.

3. Неаднолькавы па велічыні, памерах, якасці, умовах і пад. з кім‑, чым‑н. І хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая. Колас. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка.

4. Нераўнамерны ў працэсе дзеяння; перарывісты, з перабоямі. Няроўны пульс. Няроўнае дыханне. □ Калі-нікалі халадзіў лагодны, ціхі ветрык, што варушыўся няроўнымі слабымі павевамі. Мележ. [Газоўка] кідала няроўнае, трапяткое святло на сцены з бярвенняў, між якіх тырчаў сухі.. мох. Васілеўская.

5. перан. Неўраўнаважаны; няўстойлівы. Няроўны характар.

6. перан. Не заўсёды аднолькавы, з лепшымі і горшымі часткамі (пра стыль).

7. Такі, у якім прымаюць удзел неаднолькавыя ў якіх‑н. адносінах бакі. Весці няроўны бой. □ Аб .. падзеях [у Іспаніі] пісалася ў газетах, аб іх гаварылі ў школе, у часе піянерскіх кастроў, дома. І ўсім так хацелася дапамагчы тады іспанскім героям у іх мужнай і няроўнай барацьбе. Лынькоў. І жнівеньскім ранкам У сорак другім Змаганне няроўнае Выпала ім. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няро́ўны neben, ngleichmäßig; nicht glatt (шурпаты); schief, krumm, nicht gerde (крывыпра лініі); nregelmäßig, abrpt (пра дыханне, рух);

няро́ўная даро́га hlp(e)riger Weg;

няро́ўны пульс nregelmäßiger Puls

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паго́рысты, -ая, -ае.

Пакрыты пагоркамі, няроўны.

Пагорыстая мясцовасць.

|| наз. паго́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караба́ты, -ая, -ае.

Няроўны, пагнуты, скрыўлены.

Карабатая дошка.

|| наз. караба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камякава́ты, -ая, -ае (разм.).

3 камякамі, няроўны.

Камякаватае цеста.

|| наз. камякава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабры́сты, -ая, -ае.

Няроўны, з выступамі, гранямі.

Рабрыстая паверхня.

|| наз. рабры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасе́чаны, -ая, -ае.

Няроўны, з узгоркамі і ярамі.

Перасечаная мясцовасць.

|| наз. перасе́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тор, -а, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

Няроўны т.

Пракласці свой т. (таксама перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)