абкарна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы. // Няўмела скараціць які‑н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу. // перан. Пазбавіць якое‑н. вучэнне, тэорыю чаго‑н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава «адмірае», па Марксу, у адрозненне ад анархічнага вучэння аб «адмене» дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім «тлумачэнні» застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасць рэвалюцыі. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раху́нак м. бухг., тс. перан. Kónto n -s, -ten і -s; Réchnung f -, -en;

асабо́вы раху́нак persönliches Kónto;

разліко́вы раху́нак Verrechnungskonto n;

пазыко́вы раху́нак Dárlehenskonto n;

раху́нак ру́ху капіта́лаў Kapitálverrechnungsbilanz f -, -en;

бягу́чы раху́нак láufende Réchnung [Kónto n];

адкры́ць раху́нак ein Kónto eröffnen;

заплаці́ць па раху́нку die Réchnung begléichen* [bezáhlen];

◊

быць у каго-н. на до́брым раху́нку bei j-m gut ángeschrieben sein, bei j-m éinen Stein im Brett háben;

зве́сці раху́нкі з кім-н. mit j-m ábrechnen, séine Réchnung mit j-m máchen;

жыць на чужы́ раху́нак auf frémde Kósten leben;

◊

мне трэ́ба зве́сці з ім раху́нкі ich habe ein Hühnchen mit ihm zu rúpfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Купа́цца 1 ’абмывацца, плаваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Я руш., Бяльк., ТС, Касп.). Укр. купати, рус. купать, балг. къпя, серб.-харв. ку́пати, славен. kópati, польск. kąpać, чэш. koupati, славац. kupať, в.-луж. kupać, н.-луж. kupaś ’тс’. Прасл. kǫpati не мае этымалагічна задавальняючага тлумачэння. Вельмі праблематычна сувязь з назвай канапель (параўн. Бернекер, 600), з германскай назвай мора (ст.-ісл. haf) (Якабсон, KZ, 42, 161), з прасл. kǫpa ’звязка’ і інш. Здаецца, што прыведзеная вышэй этымалогія купалы пралівае святло і на гэты тэрмін (гл. купала). Калі дапусціць дублет kupěti/kǫpati (параўн. аб такіх дублетах: Брукнер, KZ, 42; Лер-Сплавінскі, Studia; Слаўскі, SO, 18), можна звесці купаць (у адрозненне ад мыць) да першапачатковага ’ачышчацца агнём’. Пакуль што, аднак, гэта этымалогія вельмі праблематычная.

Купа́цца 2 ’пералівацца, зіхацець (пра сонца)’ (ТС). Параўн. купець (гл.) і купіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лиши́ть сов. пазба́віць;

лиши́ть жи́зни пазба́віць жыцця́, зве́сці са све́ту;

лиши́ть свобо́ды пазба́віць во́лі, зняво́ліць;

лиши́ть прав пазба́віць право́ў (праў);

лиши́ть кого́-л. насле́дства пазба́віць каго́-не́будзь спа́дчыны;

лиши́ть кро́ва пазба́віць прыту́лку (прыста́нку);

лиши́ть себя́ удово́льствия пазба́віць сябе́ прые́мнасці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ражо́к ​1, ‑жка; мн. рожкі, ‑жак і ражкі, ‑оў; м.

1. мн. рожкі, ‑жак. Памянш. да рог ​1; маленькі рог. Авечыя рожкі.

2. мн. ражкі, ‑оў. Назва рознага роду духавых музычных або сігнальных інструментаў; гук такога інструмента. У .. [кансерваторыі] навучаюцца ігры на скрыпцы, флейце .., англійскім ражку. «Маладосць». Здалёку пачуўся ражок пастуха. Гамолка. Толькі сюд-туд зрэдку чуліся далёкія гудкі маняўровых паравозаў ды даносіліся з захаду прыглушаныя гудкі ражкоў стрэлачнікаў. Васілёнак.

3. мн. ражкі, ‑оў. Прадмет у выглядзе рога ​1. Уласна кажучы, у Курта думак ніякіх не было; ён ляжаў у акопе, як адзервянелы, націскаў пальцам на спускавы кручок аўтамата, спаражняючы ражок за ражком. Сабаленка. І сапраўды, на стале стаяла чорная прамавугольная скрыначка з двума ражкамі, на якіх ляжала тэлефонная трубка. Васілёнак.

4. мн. ражкі, ‑оў. Плод ражковага дрэва ў выглядзе струка.

5. толькі мн. (ражкі́, ‑о́ў). Спарыння.

6. толькі мн. (ражкі́, ‑о́ў). Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны.

7. мн. ражкі, ‑оў. Лапатачка для надзявання абутку.

•••

Брацца ў рожкі гл. брацца.

Звесці ў рожкі гл. звесці.

Рожкі ды ножкі — нічога, амаль нічога (не пакінуць, не застацца ад каго‑, чаго‑н.).

ражо́к ​2, ‑жка; мн. ражкі, ‑оў; м.

Памянш. да рог ​2 (у 1 знач.). Выціраючы ражком хусткі вочы, хлюпаючы, як дзіця, Арына стала расказваць. Мележ. — «Адмовіць» напісана тут, — прачытаў Петручок сакратарскую рэвалюцыю на ражку дзедавай скаргі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раху́нак, ‑нка і ‑нку, м.

1. ‑нка. Дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна быць заплачана за што‑н. Заплаціць па рахунку. Рахунак за газ. □ Раней у нас рабілася вельмі проста: за паслугі ці матэрыялы мы выпісвалі рахунак і чакалі аплаты. Скрыган. [Старшыня] трыста рублёў заплаціў і рахунак у бухгалтэрыю здаў. Скрыпка. Раніцай прыходзілі да бацькі. Сам уласнік дому — рэстаратар Пранцысь, і швейцар. Лаяліся, пагражалі паліцыяй. Перадалі рахунак за разбітае шкло. Лынькоў.

2. ‑нку. Фінансавыя аперацыі, а таксама дакументы, якія служаць для бухгалтарскага ўліку фінансавых аперацый якой‑н. установы, прадпрыемства. Адкрыты рахунак. Асабовы рахунак. Рахункі па ўкладах.

3. ‑нку; звычайна мн. (раху́нкі, ‑аў). Падлік прыходаў і расходаў у гаспадарцы; грашовыя падлікі. Паслужлівае ўяўленне .. падсоўвала мне ўжо гатовенькі «вобраз» старога скнары: адлічвае штодня жонцы грошы на выдаткі, у канцы тыдня падводзіць рахункі. Скрыган. // перан. Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, нездавальненні. [Рэндал:] — У мяне асабісты рахунак з гэтымі бандытамі, і я разлічуся з імі сумленна, па-джэнтльменску. Гамолка. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі. Хадкевіч.

•••

Адкрыць рахунак гл. адкрыць.

Асабовы рахунак — рахунак у банку або ў ашчаднай касе, адкрыты на пэўную асобу.

Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку або ў ашчаднай касе.

Закрыць рахунак гл. закрыць.

Аднесці на чый‑н. рахунак гл. аднесці.

Звесці рахункі гл. звесці.

На рахунку — (быць) у ліку працоўных, баявых або спартыўных перамог, трафеяў і пад.

Скінуць з рахунку гл. скінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprowadzić

зак.

1. прывесці;

sprowadzić do współnego mianownika мат. прывесці да агульнага назоўніка;

2. звесці (зверху ўніз);

3. выпісаць; заказаць; замовіць;

4. перавесці (тэму, размову);

5. выклікаць;

гл. sprowadzać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ОСТ», генеральны план «Ост», кодавая назва праграмы ням фаш. захопнікаў па каланізацыі і германізацыі Усх. Еўропы. Распрацаваны гал. упраўленнем імперскай дзярж. бяспекі. 1-ы варыянт датычыў у асн. тэр. Польшчы. Пасля нападу на СССР былі распрацаваны асн. фундаментальныя палажэнні і прынцыпы каланізацыі акупіраваных тэрыторый. Адзін з яго варыянтаў знойдзены ў 1970-я г. пры інвентарызацыі ням. ваен. дакументаў у нац. архіве ЗША. Першапачаткова намячалася «высяленне» 31 млн. чал., потым зроблена ўдакладненне — 46—51 млн. чал., у т. л. 75% беларусаў. Прадугледжвалася з Польшчы, зах. раёнаў СССР за 25—30 пасляваенных гадоў перасяленне ў Зах. Сібір, на Паўн. Каўказ, у Паўд. Амерыку каля 31 млн. славян, а таксама значнай часткі насельніцтва Прыбалтыкі. Каланізацыі і амаль поўнай германізацыі падлягалі Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія, Інгерманландыя (Ленінградская і Пскоўская вобл.), Готэнгаў (Крым і Херсонская вобл.). У адносінах да славянскага насельніцтва меркавалася знішчыць інтэлігенцыю (носьбіта культуры народа); стэрылізацыяй і інш. спосабамі штучна паменшыць нараджальнасць, агульнаадук. ўзровень народа звесці да ўмення чытаць і лічыць. Планавалася стварыць 4 рэйхскамісарыяты: «Балтэнланд» («Остланд»), «Украіна», «Каўказ» і «Расія» («Масковія»). Масква падлягала зруйнаванню (разам з насельніцтвам), Ленінград пераймяноўваўся ў г. Адольфсбург. «Кіраваць» захопленай тэр., паводле плана ням. ген. штаба, прызначаліся 56 дывізій. Для рэалізацыі плана «О.» меркавалася стварыць 36 пасяленскіх апорных пунктаў, з іх 14 на Беларусі і ў Прыбалтыцы. У Мінску планавалася пасяліць 50 тыс. немцаў і часова пакінуць у якасці рабочай сілы 100 тыс. мясц. жыхароў, у Гомелі адпаведна 30 тыс. і 50 тыс., у Магілёве — 20 тыс. і 50 тыс., Віцебску — 20 тыс. і 40 тыс., Полацку — 10 тыс. і 20 тыс., Гродне — 10 тыс. і 20 тыс., Баранавічах — 10 тыс. і 20 тыс., Барысаве і Навагрудку па 5 тыс. і 15 тыс. і г.д. Усяго ў 20 гарадах Беларусі прадугледжвалася пасяліць больш за 200 тыс. каланістаў. У Мінску планавалася буд-ва казарм для эсэсаўцаў, будынкаў ваен. кіраўніцтва, жандармерыі і інш. карных органаў, турмы, крэматорыя з пляцоўкай для расстрэлаў і спец. пад’язнымі пуцямі. У час акупацыі праводзілася масавае знішчэнне населеных пунктаў разам з жыхарамі. На Беларусі з 9200 вёсак, спаленых гітлераўцамі, больш за 5290 знішчаны разам з усімі або значнай часткай жыхароў. За гады акупацыі фашысты загубілі на Беларусі больш за 2,2 млн. грамадзян, каля 380 тыс. вывезлі ў Германію. Актыўны падп. і партыз. рух, разгром фаш. Германіі перашкодзілі захопнікам ажыццявіць план «О.». Гл. таксама Генацыд, Карныя аперацыі, Лагеры смерці.

Літ.:

Преступные цели — преступные средства: [Сб. док.]. 3 изд. М., 1985;

Безыменский Л.А. Генеральный план «Ост»;

замысел, цели, результаты // Вопр. истории. 1978. № 5;

Яго ж. Разгаданные загадки третьего рейха, 1933—1941. [Ч. 1—21. 2 изд. М., 1984.

т. 11, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зма́заць, змажу, змажаш, змажа; зак., каго-што.

1. Пакрыць слоем чаго‑н. тлустага, вадкага; памазаць. Змазаць лыжы. Змазаць пісталет. □ Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

2. Сцерці, размазаць (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Змазаць фарбу рукой. // Зрабіць некантрастным, расплывістым (пераважна пры фатаграфаванні).

3. і без дап. Разм. груб. Моцна стукнуць (па твары, вуху і пад.). — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу,.. месца жывога на табе не пакіну. Лынькоў.

4. Разм. Запэцкаць, вымазаць што‑н. Змазаць сукенку.

5. Зрасходаваць на змазку, змазванне. Змазаць увесь дзёгаць.

6. перан. Разм. Пазбавіць эфекту; сапсаваць, звесці на нішто. [Міхась] думаў, што ўсе пачнуць хваліць хараство верша, захапляцца трапнасцю дэталей... Ажно гэты дзядзька Лявон змазаў усё. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Звесці, шчыльна злучыць адно з другім. Самкнуць ножкі цыркуля.

2. перан. Злучыць у адно цэлае. Самкнулі шарэнгі Чырвонагвардзейцы. Глебка. // Акружыць, узяць у клешчы. Калі чужынцы свой самкнулі круг, Падняў з гранатаю руку мой друг, Магутны выбух страсянуў наўколле... А. Астапенка. Затое не забывалася тая цёмная ноч у сярэдзіне лета, калі вярталіся з бежанцаў: непадалёку ад Клінцоў немцы самкнулі клешчы, і ў акружэнні, разам з вайсковымі часцямі, апынуліся бежанская абозы. Чыгрынаў.

3. Заплюшчыць, стуліць (вочы, губы і пад.). А па ранку, ледзь самкнула Вочы стомлена дзяўчынка, Хтось устаў над ёй — пачула — З ціхім шэптам: — Сірацінка... Кірэенка.

•••

Не самкнуць вачэй — не спаць зусім.

Самкнуць рады — згуртавацца, аб’яднацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)