This diet will thin you down. На гэтай дыеце вы пахудзееце.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́рваць1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; зак., што.
1. Выцягнуць, дастаць што‑н. рыўком; высмыкнуць. Вырваць пустазелле. Вырваць цвік. Вырваць зуб. □ Убачыўшы Алеся, Зіна спынілася, вырвала з Сямёнавай рукі далонь.Шыцік.// Выдраць, адарваць. Вырваць ліст з сшытка.// Выхапіць што‑н. у каго‑н. Вара.. усхапілася, падскочыла да Рыгоркі, вывала аловак і шпурнула далёка на сметнік.Дуброўскі.//перан.Разм. Вызваліць, выратаваць. Вырваць з няволі. Вырваць з палону. □ [Нэлі] верыла, што Білі не забыў пра яе, што ён вырве яе з гэтага пекла, што яны яшчэ знойдуць шчасце.Гамолка.
2.перан. Дабіцца чаго‑н. сілай, прымусам; Зрабіць што‑н. настойлівымі намаганнямі. Вырваць прызнанне. □ Ад арыштаванай за ўвесь час не вырвалі ніводнага слова.Якімовіч.[Яраш:] — Вырвалі мы.. [Зосі] кватэру, купілі мэблю, прывезлі яе з бальніцы.Шамякін.
3. Рвучы з коранем, сабраць ураджай чаго‑н. Вырваць лён, буракі.
•••
Вырваць з горла (з зубоў) — груба, нахабна дамагчыся чаго‑н.
Вырваць з коранем — зусім, канчаткова пазбавіцца ад чаго‑н.
Вырваць з мясам — адарваць з кавалкам тканіны (пра гузік і пад.).
Вырваць з сэрцакаго-што — прымусіць сябе забыць каго‑, што‑н., перастаць кахаць каго‑н.
вы́рваць2, ‑рве; безас., зак.
Званітаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стащи́ть ло́дки в во́ду сцягну́ць (пасця́гваць) ло́дкі ў ваду́;
стащи́ть с ноги́ сапо́г сцягну́ць з нагі́ бот;
2.(снести в одно место или куда-л.) зне́сці, мног. пазно́сіць, сцягну́ць, мног. пасця́гваць;
стащи́ть мешки́ в склад зне́сці (пазно́сіць) мяшкі́ ў склад;
3.(украсть) разг. сцягну́ць;
кто стащи́л мой каранда́ш? хто сцягну́ў мой ало́вак?
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАЛЮ́НАК,
выява, зробленая ад рукі з дапамогай графічных сродкаў (лініі, штрыха, колеравай плямы), якімі дасягаюцца пластычная мадэліроўка, танальныя і святлоценявыя эфекты; адна з найважнейшых і шырока развітых галін выяўленчага мастацтва. Спалучэнне лінейна-пластычных элементаў фарміруе структуру і прасторавыя адносіны форм, таму М. складае аснову ўсіх відаў маст. адлюстравання на плоскасці (графіка, жывапіс, рэльеф). Як самаст. галіна маст. творчасці адносіцца да графікі (станковы М.). Выкарыстоўваецца і як дапаможны сродак для стварэння жывапісных, графічных, скульпт., арх., дэкар. твораў (кардон, накід, эскіз, эцюд). На аснове М. развіваюцца гравюра і літаграфія. М. адрозніваюць паводле метаду, тэхнікі і характару малявання, тэм і жанраў, прызначэння. Выконваюцца сухімі (вугаль, італьян.аловак, свінцовы ці сярэбраны штыфт, сангіна, графіт) і вадкімі (туш, бістр, сепія, чарніла) фарбавальнымі рэчывамі. У якасці асновы выкарыстоўваюць паперу (у старажытнасці папірус, пергамент). Сродкамі для стварэння ўласна М. могуць служыць акварэль, гуаш, пастэль, соус, туш (як і для жывапісных твораў). М. — аснова маст. адукацыі (маляванне з натуры, вучэбнае маляванне і інш.).
Вытокі М. ў першабытным мастацтве (прадрапаныя на косці, камені ці намаляваныя на сценах пячор палеалітычныя выявы жывёл). З 4 ст. да н.э. ў краінах Д. Усходу развіваецца тонкі каліграфічны М. У Еўропе ў часы антычнасці і сярэднявечча М. быў пераважна дапаможным сродкам для стварэння жывапісных твораў. Як самаст. від творчасці склаўся ў эпоху Адраджэння (Г.Гольбейн, А.Дзюрэр, Ф.Клуэ, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Я.Тынтарэта і інш.). Сярод найб. выдатных майстроў 17—18 ст. А.Вато, Ф.Гвардзі, К.Ларэн, Н.Пусэн, П.П.Рубенс, Рэмбрант, У.Хогарт, 19—20 ст.В. ван Гог, Ф.Гоя, Э.Дэга, Э.Дэлакруа, А.Матыс, А.Менцэль, П.Пікасо, Сюй Бэйхун, Ж.А.Энгр і інш.; у Расіі — К.Брулоў, А.Венецыянаў, А.Кіпрэнскі, В.Сяроў, М.Урубель, У.Фаворскі, А.Ягораў і інш.
На Беларусі ў першабытным мастацтве вядомы як арнаментыка на касцяных, каменных, метал., гліняных вырабах. У сярэднявеччы спецыфіка М. найб. яскрава выявілася ў ілюстраванні рукапісаў і друкаваных кніг, у прорысях для абразоў і фрэсак. Зберагліся М. падрыхтоўчыя Б.Радзівіла да арх. планаў, А.ван Вестэрфельда да шпалер (17—18 ст.). Вял. ролю ў развіцці М. адыгралі Віленская маст. школа і Полацкі езуіцкі калегіум. У 19 — пач. 20 ст. ў галіне М. працавалі І.Аляшкевіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, В.Ваньковіч, Г.Вейсенгоф, Я.Дамель, Ф.Рушчыц, Н.Сілівановіч, у 1920—50-я г. — М.Аксельрод, А.Астаповіч, В.Букаты, С.Герус, П.Гуткоўскі, М.Гуціеў, В.Дваракоўскі, Я.Драздовіч, Я.Зайцаў, Б.Звінагродскі, Г.Змудзінскі, С.Раманаў, П.Сергіевіч, М.Сеўрук, М.Тарасікаў, А.Тычына і інш. Сярод майстроў М. 1960—90-х г. В.Александровіч, Л.Асецкі, В.Баранаў, М. і У.Басалыгі, У.Вішнеўскі, А.Дзямарын, П.Драчоў, Я.Жылін, М.Карпук, А.Кашкурэвіч, Я.Кулік, М.Купава, А.Г.Лось, Л.Марчанка, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, У.Савіч, М Селяшчук, Р.Сітніца, Г.Скрыпнічэнка, В.Славук, В.Шаранговіч і інш.
В.Я.Буйвал.
Да арт.Малюнак. В.ван Гог. Sorrow. 1882.Да арт.Малюнак. А.Кашкурэвіч. Паляванне ў Вялікім княстве Літоўскім. 1986.Да арт.Малюнак. В.Баранаў. Восеньскія пабудовы. 1991—92.Да арт.Малюнак. А.Паслядовіч. Рыба і сеткі. 1976.Да арт.Малюнак. М.Урубель. Аўтапартрэт. 1904.
1. Узяць, забраць з сабою. Варывончыка ведаюць на курсе як чалавека практычнага. Аб гэтым сведчаць і старыя чаравікі, якія ён не забыў прыхапіць [на ўборку бульбы].Навуменка.Максіму прыйшло на думку, што Астапчык, відаць, не быў упэўнены ў яго згодзе, таму прыхапіў з сабой Дварчаніна на дапамогу.Машара.// Набыць, узяць дзе‑н. або ў каго‑н. Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай.Хадкевіч.// і чаго. Захапіць у дадатак да чаго‑н. Прыхапіць лішку пры кройцы. □ І паехаў. На Першамай. Думаў, там яшчэ дзянёк-два прыхаплю...Ракітны.
2. Зверху, злёгку замарозіць; падмарозіць. Калі адшумела жаўталісце і марозікі прыхапілі палі і дарогі, эскадрон уланаў ноччу заняў Зацішша.Грахоўскі.// Пашкодзіць, папсаваць што‑н. (пра мароз, агонь і пад.). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі.Кірэйчык./убезас.ужыв.— Пабеглі [махорачніцы] расаду накрываць, баяцца, каб уночы марозікам не прыхапіла.Кулакоўскі.Агнём прыхапіла і сліву і грушу... А вішні, што кусціліся ля плота, і зусім пагарэлі, пагарэлі разам з платамі...Сачанка.
3. Застаць, заспець, захапіць каго‑, што‑н. дзе‑н. Бліскавіца! Што, як з хмаркі дожджык хлыне? Дзе спыніцца? Ой, застудзіць ды замочыць, як прыхопіць.Дзяргай.
4. Прымацаваць, замацаваць чым‑н. Прыхапіць валасы грэбенем. □ — І люкі цяпер не адкрыеш. Іржа, яна лепш за электразварку метал прыхапіла.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. і без дап. Успрыняць што‑н. напісанае ці надрукаванае (сам сабе ці вымаўляючы ўголас). Прачытаць партытуру оперы. □ Надпіс быў відаць, але зарос мохам, і прачытаць яго было немагчыма.Чарнышэвіч.— А просты аловак заўсёды пакідае чысты след, можна прачытаць.Новікаў.// Зразумець, расшыфраваць якія‑н. знакі, абазначэнні і пад. Прачытаць кардыяграму. □ Рэкі, балоты, азёры, састаў лесу і вышыня дрэў — усё заўважае зоркі аб’ектыў, а спецыяльныя прылады дапамагаюць потым прачытаць, расшыфраваць фотаздымкі.Гавеман.// Чытаючы, пазнаёміцца са зместам (артыкула, кнігі і пад.). Прачытаць артыкул. □ Маша аддала пісьмо Максіму і папрасіла прачытаць.Мележ.Лясніцкі прачытаў данясенне.Шамякін.Лідзія Пятроўна, настаўніца, прачытала ў газеце, што тут адкрываецца школа, у якой будуць вучыць друкаваць кніжкі.Брыль.
2.перан. Па якіх‑н. знешніх прыкметах, праяўленнях убачыць, зразумець (чые‑н. унутраныя перажыванні, думкі, жаданні і пад.). Пятро не зводзіў вачэй з Галіны, стараючыся прачытаць на жаночым твары прысуд свайму рашэнню.Шахавец.Мікалай прачытаў у вачах камісара трывогу.Шамякін.
3. Прадэкламаваць. Прачытаць верш. Прачытаць урывак з паэмы.
4. Сказаць з мэтай павучання, настаўлення. Прачытаць натацыю. □ Спачатку ён заедзе да Сяргеева, які, зразумела, прачытае Валодзю мараль.Федасеенка.
5. Расказаць, перадаць вусна слухачам што‑н. Прачытаць даклад аб міжнародным становішчы. Прачытаць курс беларускай літаратуры. □ Лекцыю пра калгасы прачытаў студэнт Федасенка.Скрыган.
6. і без дап. Чытаць некаторы час. Прачытаць усю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wpaść
зак.
1. упасці, уваліцца;
wpaść do wody — уваліцца ў ваду;
2. праваліцца;
ołówek wpadł za podszewkę marynarki — аловак праваліўся за падкладку пінжака;
3. забегчы, заскочыць (да каго; куды);
4. уварвацца, напасці;
wpaść w granice sąsiedniego państwa — уварвацца ў суседнюю краіну;
5. папасціся; трапіцца;
wpaść w ręce policji — папасціся (трапіцца) ў рукі паліцыі;
6. напасці, трапіць;
wpaść na ślad — напасці на след;
wpaść w oko — спадабацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тачы́ць1, тачу, точыш, точыць; незак., што.
1. Рабіць вострымі рэжучую частку, лязо чаго‑н. з дапамогай тачыла, бруска і пад. Тачыць нож. □ Адшукаўшы ў сенцах заржавеўшую сякеру, .. [Захар] пайшоў да Дзяніса Пляцінскага, узяў у яго брусок і, прыстроіўшыся пасярод хаты, пачаў тачыць сякеру.Чорны.// Надаваць патрэбную форму (пра ногці). // Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).
2. Вырабляць што‑н. з дрэва, металу і пад., надаючы патрэбную форму зрэзваннем знешніх або ўнутраных слаёў матэрыялу на такарным станку. Тачыць ручкі. Тачыць шахматы. □ Сядзеў бы я і сёння ў курнай хаце, Тачыў бы верацёны пры лучыне.Грахоўскі.//без дап. Працаваць на такарным станку. Тачыць на станку.
•••
Лясы тачыць — займацца пустымі размовамі.
Тачыць зуб (зубы) — тое, што і вастрыць зуб (зубы) (гл. вастрыць).
Тачыць ножнакаго — задумваць зло супраць каго‑н.
тачы́ць2, тачу, точыш, точыць; незак.
1.што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым‑н., пашкоджваць што‑н. (пра насякомых, грызуноў). Было чутно, як недзе пад ложкам шашаль тачыў бервяно.Чыгрынаў.Мерзнуць мільёны мурашак, і мільёны іх на лета вясной точаць зямлю, — вылазяць з норак і паўзуць з таго боку, дзе сонца, уверх па дрэве...Пташнікаў./ Пра дзеянне вады, ветру. Па вуліцах ліліся жвавыя раўчукі, яны тачылі снег і, прабраўшыся да ракі, ліліся ў яе з высокага берага тысячамі маленькіх вадаспадаў.Чарнышэвіч.І ўсё ж Дняпро, амаль зусім адступіўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоіцца і ляніва точыць нізы берага...Караткевіч.
2.перан.; каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.). Яго [Адама Блецьку] тачыла думка, што ўсё тут добра было толькі тады, калі ў яго было сваё ўласнае аселішча.Чорны.Не было ні дня, ні гадзіны, каб помста і нянавісць не тачылі яго [Багуцкага] сэрца.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)