род кветкавых раслін сям. губакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Як тэхн., алейная і дэкар. расліна культывуецца П. кустовая (P.frutescens); яе разнавіднасць — П. кустовую нанкінскую — у Кітаі і Японіі вырошчваюць як алейную, эфіраалейную і салатную культуру, а ў Зах. і Усх. Еўропе, ЗША — як дэкаратыўную.
П. кустовая — аднагадовая расліна са стрыжнёвым коранем, які паглыбляецца ў глебу да 1 м і болей. Прамастойнае. выш. да 1,5 м, сцябло галінастае, 4-граннае, густа апушанае. Лісце доўгачаранковае, шырокаяйцападобнае, пільчатазазубранае, апушанае, зялёнага або фіялетава-зялёнага колеру з-за антацыяну. Дробныя кветкі ў гронкападобных суквеццях, апушаныя. Плод — арэшак. Насенне мае 40—45% тэхн. алею, які пры высыханні ўтварае трывалую, бліскучую, антыкаразійную плёнку. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамаб., суднабуд. і электратэхн. прам-сцях. Жмых Макуха ідзе на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДО́Н (лац. Radon),
Rn, радыеактыўны хім. элемент VIII перыяд. сістэмы, ат. н. 86, ат. м. 222,0176, адносіцца да інертных газаў. Прыродны складаецца з сумесі ізатопаў (α-выпрамяняльнікі) з масавымі лікамі 218—220 і 222, якія з’яўляюцца членамі прыродных радыеактыўных радоў. Найб. устойлівы 222Rn (перыяд паўраспаду 3,824 сут). Утвараецца пры распадзе радыю (адсюль назва). У атмасферы 6∙10−20% па аб’ёме (адзін з самых рэдкіх элементаў); вызначае прыродную радыеактыўнасць паветра.
Аднаатамны газ без колеру і паху, шчыльн. 9,73 кг/м³ (0 °C), L -61,9 °C. Добра раствараецца ў этаноле, бензоле, гексане, адсарбіруецца сілікагелем і актываваным вугалем. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам, утварае дыфтарыд RiiF, — бясколернае нелятучае крышт. рэчыва. Выкарыстоўваюць у медыцыне (радонавыя ванны) і навук. даследаваннях. Намнажаецца ў памяшканнях (пераважна з буд. матэрыялаў); дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры 55,5 Бк/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСХО́ДНІК (Sedum),
род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, пераважна ў Еўразіі, некалькі відаў у Паўд. Афрыцы і Паўд. Амерыцы (Перу). На Беларусі 6 відаў Р.: адагнуты (S. reflexum), бледны (S. pallidum), валасісты (S. villosum), едкі, або заечая капуста (S. acre), несапраўдны (S. spurium), шасцірадковы (S. sexangulare). Трапляюцца ў разрэджаных хваёвых лясах, уздоўж дарог, чыгунак, на сухадольных лугах. Шэраг інтрадукаваных відаў пад назвай «седум» вырошчваецца ў дэкар. і пакаёвым кветкаводстве.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травы, часам паўкусцікі выш. 5—25 см. Сцёблы прамастойныя або сцелістыя. Лісце патоўшчанае, сакаўное, рознай формы і колеру, у кальчаках або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, пурпуровыя, пераважна ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматлістоўка. Меданосныя, лек., дэкар., харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буксінка ’бручка, Brassica napus L.’ (маг., Кіс.). Бясспрэчна, мясцовае ўтварэнне (няма ў іншых мовах і суседніх дыялектах). Паколькі бручка часта носіць розныя, яўна новыя назвы (параўн., напр., немка, чыгірынка), у тым ліку і па колеру (сінюха), то можна меркаваць пра сувязь з прыметнікам тыпу рус.дыял.букси́новый ’чырвона-жоўты або цёмна-аранжавы’ (< фукси́н < ням.). Адсюль буксінка ’бручка’. Параўн. бу́кса2 ’бручка’. Гл. Краўчук, БЛ, 1973, 3, 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відо́мец1 ’Parnassia L.’ (БРС), відомец балотны ’Parnassia palustris L.’ (гродз., Кіс.). Не мае адпаведнікаў у іншых слав. мовах. Відавочна, паходзіць ад відомы ’відны, бачны, светлы, прыкметы’ < viděti > vidom‑ъ і суф. ‑ьcь. Параўн. яшчэ рус.белозор, укр.білозор, рус.белоцвет, белоцветка, матывацыя наймення якіх падобна да называння відо́мец.
Відомец2 ’Angelica silvestris’ (маг., гом., Кіс.). Узнікла ў выніку пераносу значэння паводле колеру кветкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўце́нь ’кветка жоўтага колеру, жаўтушнік, Erysimum L.’ (Бяльк.). Ад асновы прыметніка жоўты (гл.) з суфіксам ‑ень (Сцяц., Афікс. наз., 100). Літаратурнае жаўтушнік суадносіцца з той самай асновай, але суфіксацыя ўказвае на магчымасць рус. уздзеяння. Бел. дае хутчэй, жаўтушка ’Erysimum cheiranthoides L.’ як шэраг назваў грыбоў, птушак, ад жаўтуха (> жаўтушка) утвараецца прыметнік жаўтушны і назоўнік з суфіксам ‑ік (рус.желту́шник). Польск.żółcień назва іншай кветкі (Carthamus)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярло́ўка, парло́ўка ’ячныя крупы’ (в.-дзв., бяроз., Сл. ПЗБ). Да пе́рл ’жэмчуг’ (гл.) з-за падабенства колеру круп да жэмчуга, хаця больш праўдападобна запазычанне з рус.перло́вка ’ячныя крупы’, што як і польск.kasza perłowa з ням.Perl‑graupen ’ячныя крупы’, гл. пе́рла (пэ́рла) ’тс’. Пярловыя маціцы ’каралі з жэмчуга ці падробак пад жэмчуг’ (Малч., 162) таксама з’яўляюцца дакладным перакладам ням.Perlemutter, гл. перламутр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́тны1 ’ваенны, баявы’ (ТСБМ, Нас.): ратны чарвяк ’лічынка грыбнога камара’, паходжанне назвы тлумачыцца яе паводзінамі: “Лічынкі гэтага насякомага збіраюцца ў вялікую групу і пачынаюць “падарожнічаць”. Яны белага колеру і паўзуць суцэльнай лентай, шырынёю да двух сантыметраў і даўжынёю да чатырох-шасці метраў, за што і атрымалі сваю народную назву” (Кахманюк, Родная прырода, 1978, 6, 13). Гл. раць.
Ра́тны2 ’арэндны’: ратные грошы (Нас.). Ад ра́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус.зах.смо́голь ‘смоль’, пск.смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск.smogorz ‘торф’, н.-луж.smogor ‘тс’, ст.-чэш.smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сураві́зна ’нябеленае льняное палатно’ (в.-дзв., астрав., мін., Сл. ПЗБ; ашм., Нар. ск.; мёрск.Ск. нар. мовы), ’прыродная афарбоўка саматужных нітак і палатна сівога ці рудаватага колеру’ (Варл.), ’рудая вада ад суравога палатна’ (шчуч., швянч., віл., Сл. ПЗБ), ’суравы, руды колер’ (смарг., лід., Сл. ПЗБ), ’балота з іржавай вадой’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да суравы́ з суф. ‑ізна, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103.