Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРМАГРАФІ́ЗМ (ад дэрма +грэч. graphō пішу),
змена афарбоўкі скуры пры мех. яе раздражненні. Адрозніваюць Д. белы (палосы пры раздражненні белага колеру), узвышаны (палосы чырв.колеру, узвышаныя над скурай і доўга не знікаюць), чырвоны (палосы чырв. ці ружовага колеру), разліты (палосы выходзяць за межы ўчастка, які раздражнялі), рэфлектарны (шырокая паласа з чырв. і белых плям), уртыкальны (на месцы раздражнення пухіры), мясцовы (толькі месца штрыхавога раздражнення). Мае дыягнастычнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КМУС (галанд. lakmoes),
фарбавальнік, які атрымліваюць з некаторых відаў лішайнікаў. Водны раствор Л. (фіялетавага колеру) выкарыстоўваюць як індыкатар (гл.Індыкатары хімічныя); у кіслым асяроддзі ён афарбоўваецца ў чырвоны колер, у шчолачным — у сіні, у нейтральным не мяняе колеру.
вытворнае фенатыязіну, найважнейшы тыязінавы фарбавальнік. Крышт. рэчыва цёмна-зялёнага колеру з бронзавым бляскам. Раствараецца ў вадзе (растворы маюць цёмна-сіні колер), этаноле. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі паперы, вырабу каляровых алоўкаў, паліграф. фарбаў, у мікрабіялогіі (для афарбоўкі прэпаратаў), аналіт. хіміі як акісляльна-аднаўляльны індыкатар (акісленая форма сіняга колеру, адноўленая — бясколерная), у медыцыне як антысептык (напр., пры апёках) і антыдот пры атручэнні цыянідамі, чадным газам, серавадародам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ ГВА́РДЫЯ,
неафіцыйная назва ваенна-паліт. антыбальшавіцкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20, пазней — у эміграцыі. Назва «белыя» звязана з традыцыйнай сімволікай белага колеру — колеру прыхільнікаў правапарадку і ўлады манарха (у процілегласць чырвонаму — колеру рэвалюцыі). «Белы» рух меў на мэце звяржэнне сав. улады. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі манархісты, партыі правых эсэраў, кадэтаў і меншавікоў. Лідэры Белай гвардыі (А.І.Дзянікін, А.М.Каледзін, А.В.Калчак, Л.Г.Карнілаў, П.М.Красноў, П.М.Урангель, М.М.Юдзеніч і інш.) камандавалі буйнымі вайск. злучэннямі, на падведамасных тэрыторыях стваралі свае ваенна-паліт. рэжымы (гл.Дзянікіна ўрад, Калчака ўрад, Урангеля ўрад і інш.). Пасля перамогі Чырв. Арміі ў грамадз. вайне і прыходу да ўлады бальшавікоў б.ч. белагвардзейцаў эмігрыравала (гл.Эміграцыя белая).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЕ́ЧНЫ СОК,
вадкасць, што змяшчаецца ў млечніках раслін. Звычайна малочнага колеру (адсюль назва), але бывае і інш. афарбоўкі (напр., у чыстацелу — аранжавы). З’яўляецца эмульсіяй, якая мае ў сабе клетачны сок, змешаны з тэрпеноідамі, алкалоідамі, танінамі, бялкамі, інш. рэчывамі, і знаходзіцца ў вакуолях. Можа мець амілапласты. У каўчуканосаў М.с. наз.латэксам натуральным (багаты на каўчук натуральны і гуту). У мякаці пладовых цел некат. грыбоў ёсць таўстасценныя гіфы (аналаг млечнікаў) з М.с. рознага колеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́ВЫ,
дугападобныя папярочныя палосы лёду светлага ці цёмнага колеру на ледавіковых языках, павернутыя выпукласцямі ў напрамку руху ледавікоў. Сумарная шырыня пары палос (адной цёмнай і адной светлай) роўная гадавому зрушэнню ледавіковай паверхні. Агівы з’яўляюцца каля падножжа ледаспадаў у выглядзе хвалепадобных дэфармацый, якія пры руху ўніз па ледавіку спачатку памяншаюць сваю амплітуду, потым знікаюць і змяняюцца палосамі рознага колеру. Мяркуюць, што цёмныя палосы ўзнікаюць на ўчастках лёду, якія прайшлі праз ледаспад у перыяд абляцыі, светлыя — на ўчастках, што прайшлі тую ж зону ў перыяд акумуляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЛЯ (ад франц. marli кісяя),
лёгкая, празрыстая, гіграскапічная баваўняная тканіна. Звычайна белага колеру. Выкарыстоўваюць пераважна ў медыцыне (перавязачны матэрыял), а таксама ў швейнай вытв-сці, паліграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАХРО́МІЯ (ад мана... + грэч. chrōma колер) у выяўленчым мастацтве, аднаколернасць; твор, выкананы ў адным тоне якога-н. колеру або яго танальных градацыях (афарбаваны ў адзін колер), напр., грызайль.