Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́лопрыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́панпрыстасаванне для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці’ (ТСБМ), ’пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане’ (ТСБМ, Бяльк.), ’драўляная частка кавальскага меха’ (Нар. словатв.). Запазычанне праз рус. клапан з ням. Klappen (мн. л. ад Klappe ’тс’) (Шанскі, 2, 8, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́гіні, жэ́гі, іжэ́гіні, жэйгіні, жагіныпрыстасаванне для сушкі снапоў і г. д.’ (брасл., дрысен., шаркоўшч., міёр., ДАБМ, к. 234, каментарыі 789). З літ. žaginỹs, дыял. žẽginis, žagỹs, žaiginỹs ’тс’ (лат. žeginis < літ.). Маркунас–Відугірыс, Liet. kalb. klaus., 8, 233; Урбуціс, Baltistica, V (1), 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збру́я ’прыналежнасці для запрагання коней’. Рус. сбруя, укр. збруя ’тс’, ’прыстасаванне для промыслу і г д.’ Дыял. збруя ’пасаг’ (Жд. 2). З польск. zbroja, zbrój уст. ’ахоўнае пакрыццё для коней’ з далейшым развіццём значэння і кантамінацыяй формы. Фасмер, 3, 568; Праабражэнскі, 1, 244; КЭСРЯ, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл3 ’умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл. *kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.

1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.

Дзвярны з.

Заперці дзверы на з.

За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).

2. Затвор агнястрэльнай зброі.

З. гарматы.

3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).

4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).

|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЕ́БЛЕН ((Veblen) Тарстэйн) (30.7.1857, Ката, штат Вісконсін, ЗША — 3.8.1929),

амерыканскі вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Праф. Чыкагскага, Станфардскага і Місурыйскага ун-таў. Погляды яго супярэчлівыя: спалучаюць крытыку некат. бакоў капіталізму, фін. алігархіі і «гуляшчага класа» з дробнабурж. утапізмам. Асновай сац. развіцця лічыў матэрыяльную вытв-сць, але зводзіў яе толькі да тэхналогіі, спрошчана трактаваў сувязь паміж тэхнікай і сац.-культ. працэсамі: грамадства разглядаў як прамысл. машыну з пэўнымі эканам. ін-тамі, а яго эвалюцыю — як разумовае прыстасаванне індывідаў да больш хуткіх змен у тэхналогіі. Крытыкаваў марксізм, абгрунтоўваў ідэю змяншэння ролі працы і рабочага класа, у развіцці грамадства вырашальнай лічыў ролю інтэлігенцыі, найперш вытворча-тэхн., якой прапаноўваў перадаць кіраўніцтва краінай (стварыць «савет тэхнікаў»). У канцы жыцця ад часткі гэтых утапічных ідэй адмовіўся, але яны выкарыстаны ў тэхнакратычных тэорыях. Погляды Веблена, асабліва яго тэорыя «гуляшчага класа», адставання культуры ад тэхнікі, спрыялі развіццю немарксісцкай амер. сацыялогіі.

т. 4, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕТРАРУХАВІ́К,

рухавік, які пераўтварае кінетычную энергію ветру ў мех. энергію вярчальнага вала. Ветрарухавікі бываюць: крыльчатыя (найб. пашыраныя, звычайна з гарыз. воссю вярчэння, каэф. выкарыстання энергіі ветру да 0,48); карусельныя, або ротарныя (пераважна з верт. воссю, каэф. да 0,32); барабанныя. Ветрарухавік з прываднымі механізмамі ўтварае ветраагрэгат. Выкарыстоўваецца ў ветраэнергетычных устаноўках, ветраэлектрычных станцыях, ветраках і інш.

Асн. частка ветрарухавіка — ветракола (барабан з лопасцямі, ротар), якое аўтаматычна ўстанаўліваецца па напрамку ветру хваставым апярэннем. Вярчэнне ветракола праз рэдуктар перадаецца з дапамогай прывадной штангі ніжняму рэдуктару, а ад яго — рабочаму механізму (водападымальніку, генератару і інш.). Адрозніваюць ветрарухавікі: быстраходны (ветракола мае менш як 4 лопасці), сярэдняй быстраходнасці (4—8 лопасцей), ціхаходны (больш за 8). Тэорыю ветрарухавіка распрацаваў у 1912—22 рус. вучоны М.​Я.​Жукоўскі, развівалі яе У.​П.​Вятчынкін, А.​Г.​Уфімцаў і інш.

Ветрарухавік: 1 — ветраное кола; 2 — хваставое апярэнне; 3 — мачта; 4 — ніжні рэдуктар; 5 — рабочае прыстасаванне.

т. 4, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА.

Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).

Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.

Г.​Г.​Маркевіч.

Схема буракаўборачнай машыны МКП-6: 1 — трактар; 2 — выкопвальнае прыстасаванне; 3 — турбінны ачышчальнік; 4 — падоўжны элеватар; 5 — сепаравальная горка; 6 — выгрузны транспарцёр; 7 — транспартны сродак.

т. 3, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫНАМІ́ЧНЫ СТЭРЭАТЫ́П,

адносна ўстойлівая адаптыўная сістэма рэакцыі арганізма на ўздзеянні знешняга асяроддзя; адзін з найб. складаных феноменаў вышэйшай нерв. дзейнасці. Мае важнае значэнне ў адаптацыі жывёл і чалавека. Асновай Д.с. з’яўляецца фарміраванне сукупнасці сувязей і ўзаемаадносін паміж ачагамі ўзбуджэння і тармажэння ў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга ў адказ на шматразовае стэрэатыпнае ўздзеянне вызначаных камбінацый умоўных раздражняльнікаў, што змяняюць адзін аднаго і спадарожнічаюць індывіду ўсё жыццё. Як адзіны комплекс Д.с. складваецца ў выніку накладвання наступных стымулаў на сляды папярэдніх. На гэтай аснове ствараюцца звычкі, традыц. распарадак дня чалавека і інш. Д.с. выпрацоўваецца паступова, дасягае высокай устойлівасці, забяспечвае аўтам. эканомнае з пункту гледжання расходу нерв. энергіі прыстасаванне да змен наваколля, бо звыклая дзейнасць для арганізма значна лягчэйшая, чым новая. Са зменай абставін Д.с. зведвае перабудову, ступень цяжкасці якой залежыць ад характару раздражняльніка, асаблівасцей вышэйшай нерв. дзейнасці і можа прыводзіць да яе зрыву.

У.​М.​Калюноў.

т. 6, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)