СТРУГ,
1) землярыйная машына бесперапыннага дзеяння для паслойнага зразання грунту. Працуе ў камплекце з адвальным мостам, канвеерам або грунтакідальнікам. Бываюць С. самаходныя і прычапныя да трактара. Выкарыстоўваюцца пры буд-ве каналаў, планіровачных работах
2) Рабочае абсталяванне экскаватараў для выемкі (зразання) тонкіх пластоў карысных выкапняў у кар’еры.
3) Рабочы орган стругавай устаноўкі для падземнай здабычы карысных выкапняў.
4) Пласкадоннае ветразева-грабное судна
5) Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем, агульная назва інструментаў для стругання (
С.В.Багдановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)