Гешэ́фт ’гешэфт’ (БРС), гешэ́хт ’сакрэтныя справы’ (Бяльк.). Як і рус. геше́фт, укр. геше́фт, запазычанне (магчыма, праз польск. мову) з ням. Geschäft. Гл. Рудніцкі, 827; Шанскі, 1, Г, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карба́ціць ’карабіць, гнуць’ (Яруш., Гарэц.), ’горбіць’ (Юрч.), ’карбаціцца’ (Гарэц.). Значэнне ’горбіць’ паказвае, што карбаціць можна разглядаць як кантамінацыю карабаціць (< korbatъ < korbъ — Трубачоў, Эт. сл., 11, 51) і гарбаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атрупяне́ць ’вельмі спалохацца, страціць самавалоданне’ (Янк. Мат.). Утворана паводле мадэлі о‑ — ‑(ян)ець ці непасрэдна ад назоўніка труп, ці ад прыметніка трупяны ’такі, як труп’. Параўн. адубець, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахіна́ць (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Сцяшк.). Разам з польск. ochynąć ’накінуць, апрануць у што-небудзь’, ад хінаць, хінуць (chynąć) ’згібаць, сагнуць’, развіццё семантыкі як у ахіляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́пка ’ахапак’ (барыс., Шн.), ашлапкі ’абхопліванне рукамі і нагамі’ (КЭС, лаг.) і ашлапы ’абдымкі (калі лезуць на дрэва)’ (КСП), ’абдымкі’ (Яўс.). Ад ашлапіць (гл.) як ахапка ад ахапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мучы́льнік ’брусніцы (расліна), Vaccinum vitis-idaea L.’ (гродз., Кіс.). З мачыльнік, якое ад мачы́цца (гл.). Як і брушнічнік ’тс’ (чэрв.), настой з яго п’юць ад хваробы мачавога пузыра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудэ́ма ’куды’ (Сцяшк. Сл., Кліх). Гл. куды. Формы кудэма‑сюдэма рыфмаваныя як польск. kędy‑owędy. Элемент ‑эма, магчыма, да дзеяслоўнай флексіі 1‑й ас. мн. л. цяп. часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў 2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -ubъ‑суфіксацыі, як kostrubъ < kostra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)