Атрупяне́ць ’вельмі спалохацца, страціць самавалоданне’ (Янк. Мат.). Утворана паводле мадэлі о‑‑(ян)ець ці непасрэдна ад назоўніка труп, ці ад прыметніка трупяны ’такі, як труп’. Параўн. адубець, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)