СМАРЧКО́Ў Мікіта Іванавіч (н. 30.4.1916, в. Трафіменкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Рыбінскі аэраклуб (1936), Балашоўскую ваен. школу пілотаў (1940). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Укр. франтах камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, Курскай бітвы, на Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Капітан С. да снеж. 1944 зрабіў 196 баявых вылетаў. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1991 на адм. і сав. рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Дуброўна Аршанскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Юрый Васілевіч (2.9.1925, в. Дзешукова Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Стралок мал. сяржант С. вызначыўся 24.6.1944 у баі каля в. Шалашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., дзе цяжка паранены трапіў у палон да гітлераўцаў і, нягледзячы на катаванні, не выдаў ваен. тайну, быў распяты на сцяне бліндажа. У вёсках Бераснёва Аршанскага, Буда і Шалашына Дубровенскага р-наў, у г. Орша і г.п. Арэхаўск Віцебскай вобл. яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́ЧКА Іван Іванавіч (н. 10.10.1919, в. Пажарышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1946), Ваен.артыл. камандную акадэмію (1956). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Польшчы. Камандзір узвода процітанк. гармат мал. лейтэнант С. вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Сандамір.(Польшча) і абароне плацдарма. Да 1970 у Сав. Арміі, да 1994 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.6.1951),
Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). У Чырв. Арміі з 1941, удзельнікВял.Айч. вайны. У час карэйскай вайны 1950—53 камандзір звяна ст. лейтэнант С. у паветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.
Літ.:
Герои Советского Союза: могилевчане. Мн., 1965. Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Даніла Кірэевіч (27.3.1901, в. Семукачы Магілёўскага р-на — 15.5.1973),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу імя Леніна (1935, Мінск). Удзельнікграмадз. вайны 1918—20. З 1924 на гасп. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 у Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, старшыня к-таБеластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. У 1947—57 старшыня Гродзенскага райвыканкома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНІ́ШЧАЎ Міхаіл Ціханавіч (12.12.1917, в. Першае Колесава Задонскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 8.9.1946),
удзельнік вызвалення Беларусі. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу (1938). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і нам. камандзіра штурмавога авіяц. палка на Паўд., Сталінградскім, Паўд.-Зах., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; у чэрв.—ліп. 1944 штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах Оршы, Віцебска, Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШЭ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (13.5.1921, в. Новыя Валосавічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1983),
Герой Сав. Саюза (1944).
Скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанк. шкоду (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў у Эстоніі. абароны Ленінграда, вызвалення Запаляр’я. Экіпаж танка на чале з мал. лейт. Т. вызначыўся ў студз. 1944 пры вызваленні Ленінградскай вобл.: прарваўся ў тыл ворага, нанёс праціўніку значныя страты і 3 дні ў акружэнні вёў бой да падыходу сав. пяхоты. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МЕНКА Сяргей Георгіевіч (22.9.1899, г. Бранск, Расія — 16.10.1953),
савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1937) і вышэйшыя акад. курсы пры гэтай акадэміі (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандаваў аператыўнай групай войск і арміямі на Карэльскім, Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м, 2-м і 3-м Укр. франтах. Пасля вайны камандаваў войскамі ваен. акруг, у 1946—49 — Беларускай ваеннай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),
герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнікрус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (1.2.1896, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 8.1.1956),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1948). Скончыў Віленскае ваен. вучылішча (1915), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20 на Паўн., Зах., Паўд., Туркестанскім франтах: нач. атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м Бел., 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, нач. штаба, нам. камандуючага, камандуючы арміяй. У 1945—50 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.