СТЭ́ЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.6.1951),
Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). У Чырв. Арміі з 1941, удзельнік Вял.Айч. вайны. У час карэйскай вайны 1950—53 камандзір звяна ст. лейтэнант С. у паветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.
Літ.:
Герои Советского Союза: могилевчане. Мн., 1965. Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1991. № 3.