ФІ́ГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787—13.10.1813),

герой вайны 1812, палкоўнік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атрадам, адбіў з А.М.Сяславіным абоз з каштоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале інтэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзейнічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)