ФІЛІПО́ЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (1.2.1896, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 8.1.1956),
генерал-лейтэнант (1945). Канд. ваен. н. (1948). Скончыў Віленскае ваен. вучылішча (1915), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўн., Зах., Паўд., Туркестанскім франтах: нач. атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вял. Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м Бел., 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, нач. штаба, нам. камандуючага, камандуючы арміяй. У 1945—50 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.
т. 16, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)