СЦЕПАНІ́ШЧАЎ Міхаіл Ціханавіч (12.12.1917, в. Першае Колесава Задонскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 8.9.1946),
удзельнік вызвалення Беларусі. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу (1938). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і нам. камандзіра штурмавога авіяц. палка на Паўд., Сталінградскім, Паўд.-Зах., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; у чэрв.—ліп. 1944 штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах Оршы, Віцебска, Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты.