СМІРНО́Ў Юрый Васілевіч (2.9.1925, в. Дзешукова Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Стралок мал. сяржант С. вызначыўся 24.6.1944 у баі каля в. Шалашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., дзе цяжка паранены трапіў у палон да гітлераўцаў і, нягледзячы на катаванні, не выдаў ваен. тайну, быў распяты на сцяне бліндажа. У вёсках Бераснёва Аршанскага, Буда і Шалашына Дубровенскага р-наў, у г. Орша і г.п. Арэхаўск Віцебскай вобл. яму пастаўлены помнікі.