горад абл. падпарадкавання ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Пліса. За 55 км ад Мінска. Чыг. ст. на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 59,9 тыс.ж. (1997).
Упершыню ўпамінаецца пад 1688 як в. Жодзіна Слабада Барысаўскага староства Мінскага ваяв., уласнасць Радзівілаў. Пасля 1793 у Рас. імперыі ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. У 1871 праз Ж. прайшла чыгунка Масква—Брэст. У 1897—697 ж, 97 гаспадарак, царква (пабудавана ў 1864), нар. вучылішча, вадзяны млын, кузня, карчма, крама. З 1924 цэнтр сельсавета ў Смалявіцкім р-не. 21.1.1958 пасёлкі Смалявіцкай ДРЭС, з-да дарожных і меліярац. машын і суседнія вёскі Зарэчча і Крушынікі аб’яднаны з Ж. ў гар. пасёлак. У 1958 створаны Бел.аўтамаб.з-д (БелАЗ). З 7.3.1963 горад. У 1962—65 у складае Барысаўскага р-на. У 1970—22,1 тыс. ж.
Смалявіцкая ДРЭС, Беларускі аўтамабільны завод, з-ды дарожных і меліярац. машын, цяжкіх кавальскіх штамповак. Прадпрыемствы харч., лёгкай (швейна-трыкат.ф-ка і інш.), дрэваапр., буд. матэрыялаў прам-сці. Жывёлагадоўлі Беларускі НДІ, Земляробства і кармоў Беларускі НДІ. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, Манумент у гонар маці-патрыёткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 86 км ад Мінска. 737 ж., 340 двароў (1999).
Вядома з сярэдзіны 16 ст., уласнасць Осцікавічаў, Л.Свірскага, М.К.Радзівіла Сіроткі. У 1596 мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы 16—17 ст. ператварылася ў мястэчка. У 1628 было 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У 1664 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай М. спалена. З 1793 у Рас. імперыі ў Мінскім пав., у 19 ст. сяло Свержанскай вол. У 1882 каля М. ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Я.Колас. У 1897 у М. 935 ж., 141 двор, царква, карчма, магазін. У ліп. 1906 тут адбыўся з’езд настаўнікаў Мінскай губерні 1906. З 1921 у складзе Польшчы ў Стаўбцоўскім пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага р-на.
Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Коласаўскі заказнік, Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял. Каля вёскі турбаза «Высокі бераг». Радзіма вучонага-мовазнаўца Я.Лёсіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАЯ́ТЫЧЫ,
вёска ў Жарабковіцкім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Ведзьма. За 16 км на ПнУ ад г. Ляхавічы, 236 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Пагарэльцы. 342 ж., 148 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — парк (2-я пал. 18 ст.).
Вядомы з 1506 як мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Петкавічаў; у 16—18 ст. у Новагародскім пав. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, у 1842—1920 — Мінскай губ. (у 1919—20 у Баранавіцкім пав.). У 1886—705 ж., 75 двароў, царква. У 1-й чвэрці 19 ст. М.Абуховіч пабудаваў у С. палац у стылі позняга класіцызму, дзе размяшчаліся карцінная галерэя (творы Ю.Пешкі, Ф.Рушчыца і інш.), габелены, архіў уладальніка маёнтка, б-ка (5 тыс. тамоў). Зборы загінулі ў 1-ю сусв. вайну. У 1920—39 С. ў складзе Польшчы, мястэчка ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 715 ж. (1921). З 1939 у БССР, з 1940 вёска ў Навасёлкаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Баранавіцкай, з 1954 — Брэсцкай абл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РЫН,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на правым беразе р. Свіслач, на аўтадарозе Мар’іна Горка—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 75 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Пухавічы. 354 ж., 140 двароў (2002). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Упершыню згадваецца ў 1536 як сяло Турыно, дзе жылі сяляне-даннікі. Уласнасць Касцевічаў, Радзівілаў, Кішкаў, Галоўчынскіх і інш. У 1779 пад назвай Т.-Задвор’е ў складзе маёнтка Пухавічы Ігуменскага пав., уніяцкая царква, 2 млыны, карчма, бровар. З 1793 у Рас. імперыі, у Ігуменскім пав. У 1841 Т. згарэў, праз год адбудаваны на сродкі памешчыка. У 1869 адкрыта нар. вучылішча, у 1897 у сяле Т.-Задвор’е 604 ж., 98 двароў. у в. Т.-Зарэчны 294 ж., 44 двары, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, крама. У 1923 у сяле 920 ж, 179 двароў, у вёсцы 355 ж., 58 двароў. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага р-на. У Вял.Айч. вайну Т. часткова спалены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛО́ПЕНІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Крупскім р-не Мінскай вобл. За 34 км ад г. Крупкі, 28 км ад чыг. ст. Крупкі на лініі Мінск—Орша, 134 км ад Мінска. 1,6 тыс.ж. (2002). Філіял Мінскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава, прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы дом, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, 2 царквы. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяр фашызму і сав. ваеннапалонных.
Вядомы з 1451. Уласнасць Ф.Даўгоўдавіча, М.Кезгайлы, Нонгартаў, Храптовічаў і інш. У 1669 у Х. 260 дымоў, кляштар дамініканцаў. у 1708 пабудаваны касцёл, у 1712 царква, у 1775 адкрыта школа, з 1777 дзейнічаў кірмаш. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Барысаўскага пав. У 1897 у Х. 2254 ж., нар. вучылішча (з 1863), царква (з 1828); касцёл, бровар (з 1840), ільнопрадзільня (з 1865), бальніца, паштова-тэлегр.аддз., 15 крам, 2 кірмашы на год. З 1920 у Мінскай губ.БССР. з 20.8.1924 цэнтр сельсавета; у 1924—31, 1935—60 цэнтр Халопеніцкага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну ням. фашысты ў вер. 1941 расстралялі 800 ж., стварылі лагер смерці (загублена 1600 чал.); дзейнічала падп.арг-цыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ СЛАБАДА́, Красная Слабада,
гарадскі пасёлак у Салігорскім р-не Мінскай вобл., на р. Вызенка; аўтадарогамі злучаны з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам. За 30 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 163 км ад Мінска. 4985 ж. (2002). Прадпрыемствы харч., дрэваапр., лесанарыхтоўчай прам-сці. 2 сярэднія і санаторная школы, Дом культуры, б-ка, 2 бальніцы, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму.
У ВКЛ вядома з 16 ст. як вёска, потым мястэчка Вызна ў Слуцкім княстве; уласнасць Алелькавічаў, з 1612 Радзівілаў, з 1793 Вітгенштэйнаў, потым Гогенлоэ. З 1793 у Рас. імперыі. З 1870 цэнтр воласці Слуцкага пав. У 1877 згарэла Свята-Мікалаеўская царква (у 1897 адбудавана, у 1937 зруйнавана). У 1897 у мястэчку 1593 ж., пач. школа, нар. вучылішча, бальніца, царква, капліца, 2 малітоўныя яўр. дамы. 3.1.1923 перайменавана ў мяст. Чырвоная Слабада. З 17.7.1924 да 8.8.1959 цэнтр Чырвонаслабодскага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак У Вял.Айч. вайну з 27.6.1941 да 30.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія восенню 1941 знішчылі тут 420 ж. У ноч на 31.10.1942 партызаны разграмілі ў Ч.С. ням. гарнізон (гл.Чырвонаслабодскі бой 1942). З 8.9.1959 у Старобінскім, з 25.12.1962 Любанскім, з 6.1.1965 Салігорскім р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вало́даннен.
1. (уладанне) Besítz m -es;
перада́ць у вало́данне in Besítz übergében*; überéignen vt;
2.эк. (уласнасць) Besítzung f -, -en; Besítztum n -s, -tümer;
3. (уменне) Behérrschung f -;
вало́данне белару́скай мо́вай die Behérrschung der belarússischen Spráche
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ула́снік, ‑а, м.
1. Той, хто мае якую‑н. уласнасць; валодае чым‑н. У былых майстэрнях нейкага ўласніка, двух доўгіх .. будынках на ўскраіне.. танкісты аглядалі, рамантавалі машыны.Грамовіч.З кажуха кпілі хатнія, пасмейваўся і сам уласнік, але разлучацца з ім ніяк не хацеў.Лужанін.// Асоба, якой уласціва што‑н. Нават самы густы грэбень не мог даць рады, каб укласці гэты віхрасты чуб так, як хацелася б яго ўласніку.Якімовіч.— А, калі ласка! — сказаў малады хлопец, уласнік тонкага носа.Колас.
2. Чалавек, які прагне цалкам уладаць чым‑н., не дзелячыся з іншымі. Закаранелы ўласнік. □ Трэба змяняць душы, псіхалогію .. [сялян]: уласнік павінен стаць калектывістам.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хранало́гія, ‑і, ж.
1. Навука, якая вывучае гісторыю летазлічэння. // Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што ўстанаўлівае гістарычныя даты, час з’яўлення дакументаў і пад.
2. Пералік падзей у іх часавай паслядоўнасці. Храналогія беларускай гісторыі.
3. Паслядоўнасць паяўлення чаго‑н. у часе. Храналогія падзей. □ Цыкл гэтых твораў будзе ісці не толькі па лініі храналогіі, а адначасна і па лініі ідэ[йн]ых катэгорый (носьбітамі і творцамі якіх ёсць чалавечыя вобразы): бацькаўшчына, уласнасць, закон, сваяцтва і г. д.Чорны.Знаходка ўнікальнага экземпляра «Малой падарожнай кніжыцы» ў капенгагенскай бібліятэцы ўносіць істотную папраўку ў храналогію скарынінскіх выданняў.«Помнікі».
•••
Геалагічная храналогія — устанаўленне перыядаў узнікнення розных пластоў Зямлі.
[Ад грэч. chronos — час і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРА́ГІН,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на р. Брагінка. За 130 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі, аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Рэчыцай, Лоевам. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбываецца дэпапуляцыя (насельніцтва зменшылася з 5,6 тыс.ж. у 1985 да 2,0 тыс.ж. у 1995).
Узнік як дрыгавіцкі горад у зоне збліжэння дрыгавічоў, палян і севяран. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1147. У 1241 ці ў 1242, верагодна, спалены мангола-татарамі. З 1360-х г. у ВКЛ, уласнасцьвял. князёў. У 15—17 ст. існаваў Брагінскі замак. У канцы 16—17 ст. належаў Вішнявецкім. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны ўрадавымі войскамі і заняпаў. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1897 у Брагіне 4,3 тыс.ж. З 1926 цэнтр Брагінскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,7 тыс. ж З 28.8.1941 да 23.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Брагіне і раёне 8970 чал. Дзейнічала Брагінскае патрыятычнае падполле. У 1969 — 6,7 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці, сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, магіла ахвяр фашызму.