Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

2. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

3. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.

ёмісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Ёмісты рэчавы мяшок. Ёмістая сталовая. □ Ёмістая пашча [экскаватара] .. ўзнімала і абвальвала на грузавік ледзь не цэлую тону жоўтага пяску. Паслядовіч. Двор поўніўся людскіх гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

2. перан. З багатым зместам, з вялікім унутраным сэнсам. Ёмісты вобраз. Ёмісты выраз. □ Але ў Купалы разам з песеннасцю прысутнічаў, як вядома, і надзвычай выразная мова вобразнай сімволікі, сімволікі ёмістай, па-філасофску значнай і народна-каларытнай. Перкін.