Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хе́рас, ‑у, м.

Сорт белага моцнага вінаграднага віна.

[Ад геаграфічнай назвы.]

херуві́м, ‑а, м.

1. У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага чыну. Аднойчы анёлаў сабраў херувім. Вярцінскі.

2. Разм. Аб прыгожым чалавеку. [Ала:] — А тут яшчэ пяшчоты. Яны маладзяць і робяць мужчыну херувімам з крыльцамі. Карпаў.

[Стараж.-яўр.]

херуві́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да херувіма.

2. перан. Разм. Які адрозніваецца знешняй прыгажосцю; падобны да херувіма. Херувімскі выгляд.