Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хема..., хемі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «хімія», «хімічны», напрыклад: хемасінтэз, хематрапізм, хемілюмінесцэнцыя.

[Ад грэч. chēmeia.]

хемаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: хемагенныя адкладанне — асадкі і пароды, якія ўзніклі шляхам хімічнага асаджэння разнастайных рэчываў з раствору і накаплення іх на дне вадаёмаў.

хемарэцэ́пцыя, ‑і, ж.

Успрыманне аднаклетачным арганізмам або спецыялізаванымі клеткамі мнагаклетачнага арганізма хімічных раздражняльнікаў, якія прысутнічаюць у знешнім або ўнутраным асяроддзі.

хемасі́нтэз, ‑у, м.

Спец. Працэс утварэння некаторымі мікраарганізмамі арганічных рэчываў з неарганічных (вуглекіслаты і вады) за кошт хімічнай энергіі.

хемата́ксіс, ‑у, м.

Спец. Рух прасцейшых арганізмаў пад уплывам змянення канцэнтрацыі хімічных раздражняльнікаў.

хематрапі́зм, ‑у, м.

Спец. Змена напрамку росту органаў раслін пад уздзеяннем хімічных рэчываў.

хемілюмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Свячэнне цел, якое ўзнікае пры некаторых рэакцыях.