Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фтывазі́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Процітуберкулёзнае лякарства.

фтызія́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па фтызіятрыі.

[Ад грэч. phthisis — сухоты і iater — урач.]

фтызіятры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фтызіятрыі. Фтызіятрычны кабінет.

фтызіятры́я, ‑і, ж.

Раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення і механізмы развіцця туберкулёзу, распрацоўвае метады яго распазнавання, лячэння і прафілактыкі.

[Ад грэч. phthísis — сухоты і iatréia — лячэнне.]

фтырыя́з, ‑у, м.

Скурная хвароба, вашывасць.

[Ад грэч. phtheir — вош.]