Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тхараня́ і тхаранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня тхара.

тхаро́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з футра тхара. Тхаровае футра. □ [Пятрусь] цяжка дыхаў, шморгаў чырвоным прастуджаным носікам і ўсё адпіхваў з вачэй аблезлую тхаровую шапку. Місько.

тхары́на, ‑ы, ж.

Мяса тхара. Тхарыны сабакі не ядуць.

тхары́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тхара, належыць тхару. Тхарыная нара. □ А Кастусёк даўно гатовы — У іх [з дзядзькам] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны. Колас.

2. Які нагадвае тхара. [Клопікаў] стаяў дзе-небудзь ля дошкі з аб’явамі і, выцягнуўшы тхарыны тварык, не чытаў, а ўчытваўся ў чарговы загад. Лынькоў. // перан. Востры, злосны, калючы (пра вочы). Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручку-самапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі. Сачанка. Бляск у тхарыных вачах [Глушака], як быў, астаўся пранізлівы, упарты, нязломны. Мележ.

тхаць, ‑ае; безас. незак., чым.

Разм. Патыхаць, несці, веяць чым‑н. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой. М. Стральцоў. Васілінка з маці пераступаюць парог хаты. Тхае прэлымі анучамі, нечым кіслым. Ус.