Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флагела́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да флагеланта.

флагела́нцтва, ‑а, н.

Гіст. Рэлігійны, варожы каталіцкай царкве рух у заходняй Еўропе 13–14 стст.

флагісто́н, ‑у, м.

Бязважкая вадкасць асобага роду, пра існаванне якой меркавалася ў сувязі з тлумачэннем гарэння і цеплавых з’яў у 18 ст.

[Грэч. phlogistos — гаручы.]

флагісто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флагістону. Флагістонная тэорыя.

фла́гман, ‑а, м.

1. Камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам, эскадрай, дывізіяй).

2. Вядучы карабель ці самалёт у калоне суднаў (самалётаў), на борце якога знаходзіцца камандуючы; самы лепшы або самы буйны карабель (самалёт) якога‑н. флоту, флатыліі.

3. перан. Пра што‑н. самае буйное, галоўнае сярод падобных. Флагман беларускай тэкстыльнай прамысловасці, які ўзвялічыў у нашай краіне і за яе межамі славу беларускага лёну, — так выглядае Аршанскі льнокамбінат у рэспубліканскім аспекце. Палтаран.

4. Персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР у перыяд 1935–1940 гг.

[Гал. vlagman.]

фла́гманскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флагмана, належыць яму. Флагманскі карабель.

флагшто́к, ‑а, м.

Шост для пад’ёму флага. А сёння паміж цёмна-сініх сосен на высокім флагштоку ўзвіўся чырвоны сцяг. Грахоўскі.

[Гал. vlagstok.]

флаг-афіцэ́р, ‑а, м.

Афіцэр у штабе флагмана (у 1 знач.), які выконвае абавязкі ад’ютанта і ведае сігнальнай справай на караблі.

флаг-капіта́н, ‑а, м.

Начальнік штаба флагмана (у 1 знач.).

флажале́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Старадаўні музычны духавы інструмент, падобны да флейты.

2. Гук, які атрымліваецца на струнных музычных інструментах ад лёгкага дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.

[Фр. flageolet.]