Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ю́нкерства, ‑а, н.

1. зб. Юнкеры. Прывілеі юнкерства.

2. Званне юнкера (у 1, 2 знач.), а таксама прабыванне ў юнкерах.

юнко́р, ‑а, м.

Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім‑н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.

юнко́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнкора, належыць яму. Юнкораўскі допіс. Юнкораўскі пост.

юнко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да юнкор.

юнна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова — Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ўжо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.

юнна́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.

юнна́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да юннат.

юнна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і юннатаўскі. Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму — выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.

ю́ны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.

•••

Юны ленінец гл. ленінец.

Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).

юпі́тэр, ‑а, м.

1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. Jupiter.]