Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чэ́хі, ‑аў; адз. чэх, ‑а, м.; чэшка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. чэшкі, ‑шак; ж.

Заходнеславянскі народ, які са славакамі складае асноўнае насельніцтва Чэхаславакіі.

чэ́цця-міне́я, чэцці-мінеі, ж.

Тое, што і мінея.

чэчэ́нец,

гл. чэчэнцы.

чэчэ́нка,

гл. чэчэнцы.

чэчэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэчэнцаў, які належыць, уласцівы ім. Чэчэнская мова. Чэчэнская шашка.

чэчэ́нцы, ‑аў; адз. чэчэнец, ‑нца, м.; чэчэнка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. чэчэнкі, ‑нак; ж.

Народ, які з інгушамі складае асноўнае насельніцтва Чэчэна-Інгушскай АССР.

чэ́шка,

гл. чэхі.

чэ́шскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Чэхіі, чэхаў, які належыць, уласцівы ім.

ш, нескл., н.

1. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш.

2. Глухі, пярэднеязычны, шчылінны, шыпячы зычны гук.

ша, нескл., н.

Назва літары «ш».