цяля́ і цялё, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.
1. Дзіцяня каровы. На пустых палянках у садзе пасвяцца цяляты. Бядуля. Недзе ў хляве сумавала ахрыплым голасам цялё. Чорны. // Дзіцяня ласіхі, аленя і пад. Следам за .. [зубрам] выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.
2. перан. Пра бязвольнага, безадказнага ці занадта прастадушнага, няхітрага чалавека. «Цяля!» — у думках вылаяў сябе Кулік. Гурскі.
•••
Гнілому цяляці хваста не адарве гл. адарваць.
Дзе і Макар цялят не пасе — тое, што і дзе і Макар коз не пасе (гл. дзе).
У бога цяля ўкрасці гл. украсці.
Цяляты язык аджавалі (ад’елі) каму, у каго — пра таго, хто не можа або не хоча сказаць што‑н.
цяля́тка, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да цяля, цялё. Ласкавае цялятка дзве маткі ссе. Прыказка.
цяля́тнік, ‑а, м.
1. Хлеў для цялят. Раптам у шырокіх дзвярах цялятніка з’явіліся дзве постаці. Колас. Даверлівыя тупыя пысы .. [цялят] заўсёды радавалі Алёну, калі яна заходзіла ў цялятнік. Ермаловіч.
2. Той, хто даглядае цялят. Вопытны цялятнік.
3. Разм. неадабр. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы; цяплушка. Доўгі эшалон цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў. Чорны. Ехалі дамоў у таварным вагоне-цялятніку. Эшалон доўга выстойваў на станцыях. С. Александровіч.
цяля́тніца, ‑ы, ж.
Жан. да цялятнік (у 2 знач.).
цяля́ціна, ‑ы, ж.
Мяса цяляці як ежа. [Грамабоіха:] — Закусь вазьмі, дык яно і пройдзе. Бяры цяляціну, ці кумпяка прабуй. Крапіва.
цяля́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цяляці. Цялячае мяса. Цялячая скура. // Зроблены са скуры цяляці. Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы. Дуброўскі. // Прыгатаваны з мяса цяляці. Цялячая каўбаса. Цялячыя катлеты.
2. Такі, як у цяляці; падобны да таго, які бывае ў цяляці. Даваў пытанні тоўсты з цялячым выглядам старшы з жандармерыі. Нікановіч.
•••
Цялячае захапленне — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне.
Цялячыя пяшчоты — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.
ця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., што, у чым і без дап.
Разумець сэнс падзей, гаворкі і пад.; разбірацца, кеміць. — Пачакайце... Стойце... Годзе... Нешта цямлю я пагана... Крапіва. [Сяржант:] — Хлапчук як быццам з галавой: у ваеннай справе будзе цяміць. Пінчук.
ця́мкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і цямлівы. [Пан:] — Ты, відаць, хлапчына цяжкі, А цяпер такі загад: Я зайграю на раялі, А ты ўтор мне падбяры. Колас.
ця́млівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць цямлівага.
ця́млівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Кемлівы, разумны, здагадлівы. Сам д’ябал, каб быў ён адно на свеце, не разабраў бы, што рабілася ў Рыгоравай хаце. Не толькі Сымон Мікуць і Ладымер Стальмаховіч, але і гэтакі цямлівы чалавек, як Радзівон Бабака, пацепаў адно плячыма, мяркуючы пра гэта. Чорны.