Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

цэмента́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Спосаб умацавання грунтаў, бетонных кладак і пад. увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору. Цэментацыя шчылін у грунце.

2. Насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці.

3. Працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

цэме́нтнік, ‑а, м.

Работнік цэментнай прамысловасці.

цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод. // Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу. «Беларусь». Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі. Хадкевіч.

цэменто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цэментавы (у 2 знач.). Багуцкаму хацелася ўзяць гэтага чалавечка за горла ці за плечы ды .. пляснуць яго аб цэментовую падлогу. Лынькоў.

цэменты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Спец. Хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам. Цэментыт першасны. Цэментыт другасны.

цэ́насны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абазначэннем кошту ў якіх‑н. цэнах. Цэнаснае выражэнне. Цэнасныя суадносіны. Цэнасны ў лік.

цэнаўтварэ́нне, ‑я, н.

Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул. Законы цэнаўтварэння.

цэнз, ‑у, м.

1. У старажытным Рыме — перыядычная ацэнка маёмасці грамадзян для адпаведнага падзелу іх на падатковыя разрады.

2. Умовы, якія дазваляюць асобе карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі. Узроставы цэнз. Маёмасны цэнз. Адукацыйны цэнз. Выбарчы цэнз. □ Галаву я маю: Быў бы дэпутат — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!» Колас.

3. У эканоміцы — статыстычны перапіс.

4. Спец. Умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў поўны спіс, рэестр.

[Лац. census.]

цэ́нзавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цэнзу, адпавядае патрабаванням цэнзу (у 2, 4 знач.). Цэнзавая сістэма. Цэнзавыя выбары. Цэнзавая прамысловасць.

цэ́нзар, ‑а, м.

1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ведала цэнзам (у 1 знач.), сачыла за паступленнем падаткаў, ажыццяўляла нагляд за норавамі і пад.

2. Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру (у 2 знач.). — Калі праз дзве гадзіны цэнзар не прыйдзе канфіскоўваць кнігу, значыць яе можна пускаць у людзі. С. Александровіч. Рэвалюцыйная дзейнасць Міцкевіча ў 1848–1849 гадах абвастрыла пільнасць царскіх цэнзараў. Лойка. // Уст. У бурсе — вучань, абавязаны сачыць за паводзінамі класа.

[Ад лац. censor.]