Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

цыкло́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Віхравы рух атмасферы з паніжэннем атмасфернага ціску ад перыферыі да цэнтра віхру. Цыклон нясе з сабою дождж ці снег, антыцыклон — добрае надвор’е. «Маладосць». // Бура, ураган. Над Беларуссю праносіліся моцныя цыклоны з трывожнымі выбухамі грому. Хведаровіч.

2. ‑а. Апарат, заснаваны на выкарыстанні сіл інерцыі, прызначаны для ачысткі паветра ці газу ад узважаных у іх цвёрдых часцінак.

[Ад грэч. kykléō — кручуся.]

цыкло́п, ‑а, м.

1. У грэчаскай міфалогіі — істота з адным вокам пасярэдзіне лба.

2. Дробная драпежная членістаногая жывёліна атрада весланогіх рачкоў.

[Ад грэч. kýklops — круглавокі.]

цы́кля, ‑і, ж.

Спец. Сталёвая пласціна з вострым, спецыяльна заточаным кантам, якая прымяняецца для цыклявання.

[Ад ням. Ziehklinge.]

цыклява́льнік, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які займаецца цыклёўкай.

цыклява́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для цыклявання. Цыклявальны станок.

цыклява́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цыкляваць.

цыклява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да цыкляваць.

цыклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Спец. Выраўноўваць, рабіць гладкай паверхню чаго‑н. драўлянага з дапамогай цыклі. Цыкляваць паркет.

цы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да цыкаць.

цыко́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыкорыі. Цыкорная фабрыка. // Прыгатаваны з цыкорыі. Цыкорная кава.