Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

цітрава́льшчык, ‑а, м.

Асоба, якая займаецца цітраваннем.

цітрава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да цітравальшчык.

цітрава́нне, ‑я, н.

У хіміі — выяўленне колькасці рэчыва, якое змяшчаецца ў якім‑н. растворы, шляхам параўнання яго рэакцый з рэакцыямі раствору, канцэнтрацыя якога вядома.

цітрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад цітраваць.

цітрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да цітраваць.

цітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

У хіміі — правесці (праводзіць) цітраванне.

ці́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.

ці́ўкаць, ‑ае; незак.

Абзывацца гукамі, падобнымі па «ціў-ціў» (пра птушак). У бярозах і асінах ціўкалі птушкі. Бураўкін. // Утвараць тонкі, высокі гук (пра кулі і пад.). Над галавой ціўкалі кулі. Навуменка.

ці́ўкнуць, ‑не; зак.

Аднакр. да ціўкаць.

ціў-ці́ў, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння птушынага спеву, палёту кулі. Малыя птушкі з дрэў Смяюцца ў вочы: «Ціў-ціў! Ціў-ціў!». Корбан. «Ці-іў, ціў», — прапелі кулі ля дзвярэй. Ставер.