ціск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць 1 (у 1 знач.).
2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.
3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.
•••
Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Нагнясці ціск гл. нагнясці.
Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.
ці́скальны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання. Ціскальны станок.
ці́скальшчык, ‑а, м.
Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку.
ціскані́на, ‑ы, ж.
Цесната, штурханіна ў натоўпе. Паўздоўж усёй балюстрады.. стаялі людзі, і ўжо ў тры, чатыры, пяць радоў. Нават цісканіна сям-там была. Караткевіч.
ці́сканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. ціскаць (у 1, 2 знач.).
ціскану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да ціскаць (у 1, 2 і 4 знач.), ціснуць 1 (у 1, 2, 4–8 знач.).
ці́сканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ціскаць.
ці́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Разм. Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце. Насустрач фурманкам бягуць дзеці і палахліва ціскаюцца купкаю ў дварах за плотам. Галавач.
2. Зал. да ціскаць (у 3, 4 знач.).
ці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Націскаць на што‑н. шмат разоў. Смагул ціскаў пяткамі вярблюджую шыю і ўскрыкваў: — І-па! І-па! Беразняк. // Разм. Іграць на гармоніку, баяне і пад. У яе [Агаты], бач, грышча сёння, Дык сышлася вёска ўся; Сцёпка ціскае гармонік, Той пішчыць, як парася. Крапіва. // перан. Уздзейнічаць прымусова на каго‑н.; прымушаць. [Старац:] Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў. Купала.
2. Разм. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць. Не, [Антанюк] не праслязіўся. Але ціскаў хлопцаў у абдымках, тоўк кулакамі ў плечы, у жывот, без прычыны смяяўся. Шамякін. // Сціскаць рукой, рукамі, пальцамі; камячыць. Бацюшка ўвесь час ціскаў у руках пугу і капялюш. Чарот.
3. Спец. Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса.
4. Разм. Змяшчаць у якім‑н. выданні, органе друку.