францу́зы, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Францыі.
францу́зы, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Францыі.
фра́нцый, ‑ю,
Радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да шчолачных металаў.
францыска́нец, ‑нца,
Манах аднаго з каталіцкіх жабрацкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Асізскага.
францыска́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да францысканца.
фра́трыя, ‑і,
У этнаграфіі — падраздзяленне племені, якое з’яўляецца сукупнасцю некалькіх родаў, што паходзяць ад аднаго першапачатковага роду.
[Грэч. fratria.]
фра́у,
Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да замужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя або прозвішча ў Германіі і некаторых іншых краінах.
[Ням. Frau.]
фрахт, ‑у,
1. Плата за перавозку грузаў водным шляхам.
2. Грузы, якія перавозяцца на зафрахтаваным судне, а таксама такая перавозка.
[Ням. Fracht.]
фрахтава́льнік, ‑а,
Асоба або ўстанова, якая фрахтуе судна.
фрахтава́нне, ‑я,
фрахтава́ны, ‑ая, ‑ае.