фотаксілагра́фія, ‑і,
Гравюра на дрэве з перанясеннем малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло, xylon — ссечанае дрэва і graphó — пішу.]

фоталабарато́рыя, ‑і,
Лабараторыя, дзе робіцца апрацоўка фатаграфічных пласцінак, плёнак. фатаграфій.
фоталітаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фоталітаграфіі.
фоталітагра́фія, ‑і,
Літаграфія, заснаваная на выкарыстанні фатаграфіі (у 1 знач.).
фоталюмінесцэ́нцыя, ‑і,
фотаманта́ж, ‑у,
Мантаж фатаграфічных здымкаў, аб’яднаных агульнай тэмай.
фотаметры́ст, ‑а,
Рабочы, які пры дапамозе фатометра вымярае сілу святла электрычных лямпачак.
фотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотаметрыі; звязаны з фотаметрыяй.
фотаме́трыя, ‑і,
Раздзел фізічнай оптыкі, які вывучае вымярэнне светлавых велічынь.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і metreō — вымяраю.]
фотамеха́ніка, ‑і,
У паліграфіі — сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.