Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ультрагукавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які звязаны з ультрагукам, утварае ультрагук. Ультрагукавыя хвалі. // Заснаваны на выкарыстанні ультрагуку. Ультрагукавая тэрапія.

ультракароткахва́левы, ‑ая, ‑ае.

Які працуе на ультракароткіх хвалях. Ультракароткахвалевая радыёстанцыя.

ультракаро́ткі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Вельмі кароткі. Ультракароткія радыёхвалі.

ультрамары́н, ‑у, м.

Вельмі яркая сіняя фарба.

[Ад лац. ultra — за межамі, звыш і marinus — марскі.]

ультрамары́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ультрамарыну. Ультрамарынавая фарба.

2. Які мае колер ультрамарыну; ярка-сіні. Ультрамарынавае неба.

ультрамікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ультрамікраскапіі; з памерамі, меншымі даўжыні хвалі бачнага святла.

ультрамікраскапі́я, ‑і, ж.

Метад даследавання высокадысперсных сістэм пры дапамозе ультрамікраскопа.

ультрамікраско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для назірання за вельмі дробнымі часцінкамі, якія не бачны ў звычайным мікраскопе.

ультрамо́дны, ‑ая, ‑ае.

Звышмодны. Ультрамодны капялюш.

ультрапра́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прытрымліваецца крайне правых, рэакцыйных поглядаў; які адносіцца да крайне правых кірункаў. Ультраправыя элементы. Ультраправыя арганізацыі.

2. у знач. наз. ультрапра́выя, ‑ых. Носьбіты крайне правых, рэакцыйных поглядаў, прадстаўнікі крайне правых кірункаў. Ваенізаваныя арганізацыі ультраправых.