Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкрышыць.

абкрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляныя сцяна. Краі ў многіх цаглін абкрышыліся... Бураўкін.

абкрышы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Раскрышыць што‑н. з краёў. Абкрышыць хлеб.

абку́клівацца, ‑аецца.

Незак. да абкукліцца.

абку́кліцца, ‑ліцца; зак.

Тое, што і акукліцца.

абку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.

2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.

абку́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пакрыцца гарам, сажай; зрабіцца чорным ад дыму.

абку́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абкурваць — абкурыць (у 1 знач.).

абку́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да абкурваць.

абку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкурыць.