удаскана́ленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць удасканаленага (у 2 знач.).
удаскана́ленне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удасканаліць і удасканаліцца.
2. Тое, што ўзнікла ў выніку такога дзеяння. Рацыяналізатарскія ўдасканаленні. □ Аляксееў, адпачыўшы, збіраўся пазнаёміцца з матэрыяламі аб удасканаленнях, якія ўвялі гаркаўчане ў вагранках. Карпаў.
удаскана́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад удасканаліць.
2. у знач. прым. Больш дасканалы, чым раней, вельмі дасканалы. На стале стаяла плітка. Самая ўдасканаленая плітка, уласнай канструкцыі. Лупсякоў. // Добра развіты, востры, вельмі ўспрымальны (пра пачуцці і пад.). Удасканалены слых.
удаскана́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Стаць больш дасканалым, больш дакладным.
2. Павысіць, палепшыць сваё майстэрства ў якой‑н. галіне, авалодаць тонкасцямі яго. // Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).
удаскана́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. што.
1. Зрабіць больш дасканалым. Удасканаліць машыну. Удасканаліць вытворчы працэс. Удасканаліць улік. □ Андрэй загадаў падняць узвод і да світання ўдасканаліць абарону, акапацца як можна глыбей. Кулакоўскі.
2. Павысіць, палепшыць майстэрства чаго‑н. Аднойчы гэты сшытак .. [Арлоўскі] даў Паўлу, які хацеў удасканаліць свой почырк і любіў што-небудзь перапісваць. С. Александровіч. // Развіць, зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пра пачуцці і пад.). Удасканаліць музыкальны слых.
удаскана́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. удасканальваць — удасканаліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. удасканальвацца — удасканаліцца.
удаскана́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да удасканаліцца.
2. Зал. да удасканальваць.
удаскана́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да удасканаліць.
удасто́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад удастоіць.
удасто́іцца, ‑стоюся, ‑стоішся, ‑стоіцца; зак., чаго.
Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіцца прэміі.