уве́чар, прысл.
У вячэрні час, вечарам. Не будзе ёй [Марыне] жыцця, спакою Ні ўдзень, ні ўвечар, ні ўначы. Колас. Не пытайся ўвечар, Не сварыся ўранку: Маладым не вечна Хадзіць на гулянку. Гілевіч.
уве́чары, прысл.
Тое, што і увечар. Увечары на вуліцы стала пуста, гола: з канца ў канец не сустрэць чалавека. Скрыган. Увечары разведчыкі пераправілі цераз Нёман даволі цікавага дзецюка. Брыль.
увечарэ́ць, ‑эе; безас. зак.
Разм. Звечарэць. Але калі ўжо добра ўвечарэла,.. [Ціток] аб’ехаў сяло з загумення. Лобан.
уве́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увешаць.
уве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Увешаць сябе чым‑н. Увешацца каралямі.
уве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чым.
Абвешаць, завесіць чым‑н. у вялікай колькасці або па ўсёй паверхні. Увешаць сябе зброяй. Увешаць сцены пакоя фотакарткамі.
уве́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да увешацца.
2. Зал. да увешваць.
уве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увешаць.
увёрстванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. увёрстваць — увярстаць (у 2 знач.).
увёрствацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да увярстацца.
2. Зал. да увёрстваць.