траўле́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць 1.
траўле́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. травіць 2.
тра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад травіць 1.
2. у знач. прым. Апрацаваны траўленнем або атрыманы ў выніку траўлення. Траўленае срэбра. Траўлены ўзор.
тра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад травіць 2.
тра́ўлер, ‑а, м.
Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам.
[Англ. trawler.]
тра́ўма, ‑ы, ж.
Пашкоджанне арганізма, выкліканае раненнем, ударам, апёкам і пад. Праз месяц са шпіталя прыйшло паведамленне, што хлопец сканаў ад траўмы. Гарбук. — Давай паведамім пра гэтую траўму на завод, які выпускае стужкавыя пілы. Мыслівец. // Нервовае ўзрушэнне. Жывуць .. [героі] ў пастаянным душэўным напружанні, якое часта стаіць на мяжы з псіхалагічнай траўмай. Адамовіч.
•••
Бытавая траўма — пашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку, не звязанага з службовай работай.
[Грэч. tráuma — рана.]
траўматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да траўматалогіі, звязаны з ёй. Траўматалагічны інстытут.
траўматало́гія, ‑і, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае траўматычныя пашкоджанні, хваробы, звязаныя з імі, а таксама метады лячэння і прафілактыку іх.
[Ад грэч. tráuma — рана і logos — вучэнне.]
траўмато́лаг, ‑а, м.
Урач, спецыяліст у галіне траўматалогіі.
траўматы́зм, ‑у, м.
Траўматычныя пашкоджанні, звязаныя з пэўным відам прафесіі, з якой‑н. сферай дзейнасці, асяроддзем. Спартыўны траўматызм. Вытворчы траўматызм.
траўматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які ўяўляецца траўмай. Траўматычнае пашкоджанне. // Выкліканы траўмай, які ўзнікае ў выніку траўмы. Траўматычны шок.
траўмі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. траўміраваць.