трансфарма́тар 1, ‑а, м.
1. Спец. Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.
2. Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.
[Ад лац. transformare — ператвараць.]
трансфарма́тар 2, ‑а, м.
1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.
2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.
трансфарма́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трансфарматара 1 (у 1 знач.). Трансфарматарная будка. Трансфарматарная падстанцыя.
трансфармацы́йны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трансфармацыі 1. Трансфармацыйная апаратура.
трансфармацы́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трансфармацыі 2. Трансфармацыйны касцюм.
трансфарма́цыя 1, ‑і, ж.
1. Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.
2. Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору. «Полымя».
[Лац. transformatio.]
трансфарма́цыя 2, ‑і, ж.
Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.
трансфармі́зм, ‑у. м.
Пазбаўленае элементаў гістарызму ўяўленне аб змяненні і ператварэнні арганічных форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якое папярэднічала дарвінізму.
[Ад лац. transformare — пераўтвараць.]
трансфе́рт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Перавод замежнай валюты або золата з адной краіны ў другую.
2. Перадача права ўладання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыямі) адной асобы другой.
трансцэндэнталі́зм, ‑у, м.
Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, паводле якога апрыёрныя формы свядомасці папярэднічаюць вопыту і з’яўляюцца яго ўмовамі. Трансцэндэнталізм Канта.
трансцэндэнта́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць трансцэндэнтальнага. Трансцэндэнтальнасць логікі.
трансцэндэнта́льны, ‑ая, ‑ае.
У ідэалістычнай філасофіі — абстрактна-лагічны, незалежны ад вопыту. Трансцэндэнтальны ідэалізм.