Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

то́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Спец. Галоўны, асноўны тон ладу.

[Іт. tonica.]

тонка... (а таксама танка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тонкі», напрыклад: тонкапрадзенне, тонкасуконны, тонкаслаёвы.

тонкавалакні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае тонкія валокны; які складаецца з тонкіх валокнаў. Тонкавалакністая драўніна.

тонказярні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з дробных, малых часцінак, зярнят. Тонказярністы мармур.

тонкаліставы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Прызначаны для вырабу лістоў таўшчынёй да 4 мм. Тонкаліставы цэх. // Які ўяўляе сабой такія лісты. Тонкаліставая сталь.

тонкапрадзе́нне, ‑я, н.

Працэс прадзільнай вытворчасці, у выніку якога матэрыял набывае ўласцівасці і выгляд пражы.

тонкапрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для тонкапрадзення. Тонкапрадзільная машына.

тонкаслаёвы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з тонкіх слаёў. Тонкаслаёвае дрэва.

тонкасуко́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вырабам тонкага сукна; прызначаны для вырабу тонкага сукна. Тонкасуконны камбінат.

2. Пашыты, зроблены з тонкага сукна. Тонкасуконны бушлат.

то́нкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тонкага. Тонкасць сукна. Тонкасць віна. Тонкасць думкі.

2. звычайна мн. (то́нкасці, ‑ей). Самыя дробныя дэталі, асаблівасці. У давацца ў тонкасці. Паэтычныя тонкасці. □ Чалавек, які пазнаў тонкасці і тайны сваёй прафесіі, які любіць яе, укладвае ў яе ўсю сваю душу, заўсёды выклікае ў нас павагу. «Звязда».