тво́рчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да творчасці, уласцівы ёй. Творчы працэс. □ Акцёр [П. Малчанаў] многа працуе над тым, каб зрабіць тэкст сваім, блізкім, арганічным, і колькі б ён ні іграў адну і тую ж ролю, яго творчыя шуканні ніколі не спыняюцца. «Полымя». // Які заключае ў сабе элементы новага, што‑н. развівае, удасканальвае. Творчая ініцыятыва мае. □ Ідуць [воіны] смела і сурова Пад напеў пургі, І законы праўды новай Нясуць іх сцягі. Гэта праўда — дружба, згода, Творчай працы шыр, Разняволеных народаў Непарушны мір. Колас. Рэвалюцыя ўзняла да творчай дзейнасці Я. Купалу і Я. Коласа, якім суджана было стаць заснавальнікамі сапраўды народнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай беларускай літаратуры. Казека. // Накіраваны на творчасць. Творчая думка. □ І чула б [жалеза] цеплыню рукі, І творчую жывую сілу, І доўгія гады, вякі З людзьмі спявала б і дружыла б. Танк. Бывала так, што рабочыя падказвалі тую ці іншую ідэю, а інжынер правяраў і тэарэтычна абгрунтоўваў яе. Такі творчы падыход да справы, такое спалучэнне навукі і практыкі намнога павысілі і палепшылі праходку. Кулакоўскі.
2. Які здольны тварыць. Творчая моладзь тэатра. □ Не будзе ані класаў, ані нацый, А будзе ўсюды Вольны творчы чалавек. Бядуля.
•••
Творчая індывідуальнасць — а) асоба, якая стварае духоўныя каштоўнасці; б) характэрныя асаблівасці, уласцівыя такой асобе.
Творчая лабараторыя — непасрэдная работа аўтара над сваім творам; працэс творчасці.
Творчы вечар — вечар з удзелам самога аўтара, творчасці якога ён прысвечаны.
тка́лля, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і ткачыха.
ткані́на, ‑ы, ж.
1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял. Ільняныя тканіны. □ Саромеючыся бацькі, .. [Марына] ціхом дастала вішнёвую тканіну і панесла шыць. Чорны. Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны [ткачыхі]. Багдановіч. Паглядзіш на такую тканіну, на яркае спалучэнне колераў і скажаш адразу — Афрыка! В. Вольскі.
2. перан. Тое, што складае аснову, змест якога‑н. мастацкага твора. Музычная тканіна оперы. Тканіна сюжэта. □ [Літаратурныя ўстаркі] ўвязваліся ў агульную тканіну пазмы, але маглі ісці ў свет асобна, адны... Лужанін.
тка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць у арганізме адну і тую ж функцыю. Тлушчавая тканка. Мышачная тканка.
2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.). Паэт.., клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак, калі яны штучна разрывалі жывую тканку апавядання. Бугаёў.
•••
Злучальная тканка — тканка жывёльнага арганізма (сухажылле, звязкі і пад.), якая змяшчае вялікую колькасць міжклетачнага рэчыва і выконвае апорную, пажыўную і ахоўную функцыю.
тка́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тканкі (у 1 знач.), складаецца з яе. Тканкавая вадкасць. Тканкавая несумяшчальнасць.
тка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ткаць.
тканнё, ‑я, н., зб.
Тое, што выраблена тканнем у якой‑н. колькасці. // Узоры, вытканыя на чым‑н. Тканнё на ручніку.
тка́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ткаць.
2. у знач. прым. Выраблены тканнем. Тканы ўзор.
тка́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ткацтва, ткання. Ткацкі цэх. Ткацкая майстэрня. Ткацкая справа. // Прызначаны для ткання. Ткацкая машына.
тка́цтва, ‑а, н.
Выраб тканіны з пражы; галіна тэкстыльнай прамысловасць звязаная з вырабам тканін. // Майстэрства, тэхніка вырабу тканін. Ганне Красных ва ўмовах новага прадпрыемства давялося .. вучыць майстэрству ткацтва іншых. «Беларусь».