Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

та́саўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да ТАСС. Тасаўскае паведамленне. Тасаўская тэлеграма.

тасёмачнік, ‑а, м.

Той, хто тчэ тасьму.

тасёмачніца, ‑ы, ж.

Жан. да тасёмачнік.

тасёмачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тасьмы, тасёмкі; звязаны з вырабам тасьмы, тасёмкі. Тасёмачны цэх.

тасёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што і тасьма.

2. Завязка з тасьмы.

тасёмкавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з тасьмы, тасёмкі. Тасёмкавыя петлі. Тасёмкавы пояс.

тасёмчаты, ‑ая, ‑ае.

З тасьмой, тасёмкай. Тасёмчатыя ўпрыгожаны. Тасёмчаты абрус.

тасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тасаваць.

тастаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Завяшчанне.

тасьма́, ‑ы, ж.

Вузкая тканая ці плеценая палоска (лента), якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны, а таксама для завязвання, змацоўвання чаго‑н.