талму́д, ‑а,
У іудзейскай рэлігіі — звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога завету.
[Стараж.-яўр., літаральна — вывучэнне.]
талму́д, ‑а,
У іудзейскай рэлігіі — звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога завету.
[Стараж.-яўр., літаральна — вывучэнне.]
талмуды́зм, ‑у,
Схаластычныя разважанні: веды, набытыя шляхам начотніцтва, механічнага засваення прачытанага.
талмуды́ст, ‑а,
1. Паслядоўнік вучэння, выкладзенага ў талмудзе; тлумачальнік талмуда.
2.
талмуды́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да талмуда, талмудыста; уласцівы талмудысту.
тало́н, ‑а,
1. Кантрольны лісток, які дае права атрымаць што‑н.
2. Частка якога‑н. дакумента, якая аддзяляецца ад яго або, наадварот, застаецца пасля аддзялення.
•••
[Фр. talon.]
тало́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да талона; які з’яўляецца талонам.
тало́чны, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з талакой, адбываецца ў час талакі.
талсто́вец, ‑тоўца,
Паслядоўнік талстоўства.
талсто́ўка 1, ‑і,
талсто́ўка 2, ‑і,
Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам.
[Ад уласн. імя.]
талсто́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да талстоўства, талстоўцаў; які ўласцівы талстоўцам.