Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таксі́ны, ‑аў; адз. таксін, ‑у, м.

Ядавітыя бялковыя рэчывы, якія ўтвараюцца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі.

[Ад грэч. toxikon — яд.]

таксіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. таксаваць.

•••

Таксіроўка грузаў — вылічэнне платы за дастаўку грузаў.

таксіро́ўшчык, ‑а, ж.

Служачы, які займаецца таксіроўкай грузаў.

таксіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да таксіроўшчык.

таксі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. Вадзіцель таксі. Да дачы .. [Яраш] не даехаў. Спыніўся каля канторы лясніцтва, сілком усунуў таксісту грошы і пайшоў пехатой. Шамякін.

таксі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць таксічнага. Таксічнасць газу.

таксі́чны, ‑ая, ‑ае.

Ядавіты, атручвальны. Таксічнае рэчыва.

таксо́метр, ‑а, м.

Лічыльнік таксі, які паказвае плату за праезд. [Хлопец] спыніў таксі, сеў і паехаў на вакзал, паглядаючы, як скачуць з сухім трэскам у таксометры чырвоныя лічбы. Адамчык.

такт 1, ‑а, М ‑кце, м.

1. Метрычная музычлая адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім. Трохдольны такт. Трымаць ноту тры такты. // Графічнае абазначэнне мяжы такой долі ў выглядзе вертыкальнай лініі.

2. Разм. Рытм якога‑н. руху, дзеяння. Залатыя цапы Выбівалі прыглушана такт: — Так-так-так! Блатун. Танцоры ўсё павялічваюць тэмп, ногі ўсё хутчэй і хутчэй адбіваюць такт. «Полымя».

3. Спец. Частка рабочага цыкла якога‑н. механізма. Такт поршня паравой машыны.

•••

У такт — у адпаведнасці з рытмам чаго‑н. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.

[Ням. Takt ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

такт 2, ‑у, М ‑кце, м.

Пачуццё меры, якое падказвае найбольш правільны падыход, найбольш далікатную лінію паводзін у адносінах да каго‑, чаго‑н.; захаванне правіл прыстойнасці. Трымаць сябе з тактам. Адсутнасць такту. Педагагічны такт. □ [Марынчук:] — Дзе б такт праявіць, вытрымку, калі ўжо так атрымалася, а ты [Дробаў], бач, напіўся, рукі ў ход пусціў. Ракітны. Дунін-Марцінкевіч праявіў вялікі такт пісьменніка, каб, у адпаведнасці з жыццёвай праўдай, прымусіць сваіх дваран дзейнічаць «у сферы свайго побыту, свайго характару і тых абставін, пад уплывам якіх яны знаходзяцца». «Полымя».

[Фр. tact ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

та́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да такта ​1 (у 1 знач.), абазначаецца тактам. Тактавая лінія.